Шаноу́ныя сябры,з 4-га сакавіка стартуюць курсы акцёрскага майстэрства і сцэнічнай гаворкі ад актрысы і рок-музыкі Анастасіі Шпакоўскай і актрысы Наталлі Лявонавай. Курс накіраваны на разняволенне, праяву ўпэўненасці ў сабе і раскрыццё новых творчых патэнцыялаў і ўключае ў сябе: Заняткі па фізіка-эмацыйным разняволенні.Прапрацоўку заціскаў і вызваленне псіхафізікі чалавека.Асновы акцёрскага майстэрства (развіццё ўяўлення, фантазіі, упэўненасці, здольнасці да […]
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
Былы палітвязень Антон Маслык злавіў першую фарэль у Літве і будуе жыццё ў Вільні
Добрага сонечнага дзянёчку і у́сім вітаначкі ад былога палітвязня Антона Маслыка, сябры! Антон злавіу́ сваю першую фарэль у Літве сёння! Ментар Дапамогі запрасіў бацьку сям’і палітвязняў з сабой на рыбалку.) А як праходзяць вашыя выходныя? Дарэчы, Антон са сваей жонкай, палітвязынкай Кацярынай Еўдакімавай, і трыма дзецьмі, жывуць у Замку і будуюць нанова жыццё ў Вільні, […]
Заняткі па матэматыцы для вучняў 9-12 класаў у Замку Вільнюса 3 сакавіка
Шаноўныя сябры,Нагадваем, што заўтра ў Замку заняткі па матэматыцы для вучняў 9-12 класаў з прафесійным настаўнікам, далучайцеся! Папярэдняя рэгістрацыя тутака>> Заняткі – бясплатныя Нядзеля, 3 сакавіка | 13:00 Замак, 2 паверх | Naujoji Riovoniu, 10, Vilnius Расклад заняткаў у Замку на тыдзень 26 лютага – 3 сакавіка: Панядзелак 11:00 – Заняткі па фізічнай культуры […]
Перастрэлка ў Замку: забойства шэрыфа і ролі Міхаіла Жамчужнага і Антона Маслыкі
У Замку адбылася перастрэлка! Хто забіў шэрыфа? Куды глядзела Наталля Калегава? Міхаіл Жамчужны – галоўны мафіозі, а Антон Маслыка – “лялькавод”! Глядзіце хутчэй разаблачэнне веку ў нашым эксклюзіўным экстрЫмісцкім рэпартажы! З гукам! 😉 А як вы бавіце час вольнымі вечарочкамі? :))) Замак – месца, дзе, апынуўшыся ў Літве, знаходзяць прытулак беларускія ўцекачы, якія былі вымушаныя […]
У Вільні пачаўся запіс у муніцыпальныя школы з беларускай мовай навучання
Беларускія бацькі Вільні! Ад 1-га сакавіка стартаваў запіс у муніцыпальныя школы гораду. Запісваем дзяцей усіх узростаў з пазнакай “беларуская мова/гімназія ім.Скарыны”, каб паказаць, што ёсць неабходнасць паўнавартаснай школы ў сваім будынку. Падаць заяўку можна на сайце ці асабіста ў будынку самакіравання Вільні. Асаблівая ўвага бацькі пачатковай школы 1,2,3 класаў: папярэдне дамоўлена адчыніць паралелі ў Скарынаўцы […]
З Днём Нараджэння, Сяргей Kosmas! Жадаем здароўя, моцы і творчых поспехаў
З Днём Нараджэння, Сяргей Kosmas! Шчыра жадаем здароўя, моцы, творчых поспехаў і перамогі! Дзякуем табе за падтрымку і натхненне беларусаў, за твае песні і сяброўства, за бчб-Форт беларусаў на мяжы Літвы і Беларусі, за адданасьць рэвалюцыі і людзям! Муры рухнуць!
Замак у Вільнюсе просіць падтрымку данатамі для аплаты камунальных паслуг і дапамогі ўцекачам
Сябры, просім, калі ласачка, падтрымаць Замак данатамі – крытычна не хапае грошаў на аплату камуналкі! PayPal: [email protected]: VŠĮ Dapamoga LTLT263500010016529238SWIFT: EVIULT2VXXXBank: Paysera LT, UABPilaitės pr.16, Vilnius,LT-04352, Lithuania Замак – месца, дзе, апынуўшыся ў Літве, знаходзяць прытулак беларускія ўцекачы, якія былі вымушаныя экстрана пакінуць Беларусь з-за палітычна матываванага крымінальнага пераследу. Рэпрэсіі не спыняюцца, таму новыя людзі […]
Заняткі ў Замку 2 сакавіка: ангельская, беларуская мовы і танцавальная арт-тэрапія
Сябры, чакаем вас на заняткі ў Замку заўтра (сб) 2 сакавіка:14:00 – Занятак па ангельскай мове для дарослых узроўня В1. Папярэдняя рэгістрацыя: @natateacher90 15:00 – Занятак па ангельскай мове для дарослых узроўня А1. Папярэдняя рэгістрацыя: @natateacher90 16:00 – Занятак па беларускай мове для дарослых. Папярэдняя рэгістрацыя не патрабуецца. 17:00 – Танцавальная Арт-тэрапія ад Анатоля Шугаева. […]
Міхаіл Жамчужны расказвае пра страх адміністрацыі калоніі ў жніўні 2020
Адміністрацыя калоніі у́ жніўні 2020 баялася перамогі пратэстоўцаў >> Глядзіце першы выпуск з серыі кароткіх відэа-ролікау́ “Дыялогі з Міхаілам Жамчужным”. Сення Міхаіл раскажа, як пратэсты жніўня 2020 года сустрэлі «за калючым дротам» зняволеныя і карнікі. Агулам, праваабаронца і навуковец, экс-палітвязень Міхаіл Жамчужны правёў больш за 11 год за кратамі. Пасля чарговага затрымання 23 студзеня 2024 […]
Беларусы ў Вільні падтрымалі краму кветак Ліяны каля чыгуначнага вакзала
Добрай першай вясновай раніцы ў гэтым годзе, шаноўныя! Хочам нагадаць, даражэнькія, што мы, беларусы – моц! Месяц таму і мы, і шмат добрых людзей, заклікалі падтрымаць Ліяну. Як вы памятаеце, у Ліяны ёсьць невялічкая крама кветак ля чыгуначнага вакзала, у якой справы былі не вельмі… І многія з вас ужо паспелі зрабіць тое, што мы, […]