У дні Зімовага Сонцастаяння, Калядаў і Новага года, калі ўсё вакол прасякнута цудамі і чараўніцтвам, запрашаем дзяцей і дарослых на спектакль-казку “Прыгоды Яны ў чарадзейным лесе”
Гэта гісторыя пра залежнасць ад гаджэтаў і грамадскай думкі, пра булінг, пра сяброўства і веру, пра экалогію, і, галоўнае — пра Дабрыню, якой павінна быць, як мага больш у сэрцах кожнага з нас. Рэжысёр: Сяргей Здаранкоў Афіша, мастак па касцюмах – Lovax Cham Кампазітар – Віталь Лявонаў
Акторы: Сафі Раўнейка, Дзмітрый Рачкоўскі, Аксана Чывялёва, Насця Ушакова, Марына Здаранкова , Алег Мяцеліца, Сяргей Тоўсцікаў