Сёння, 1 лістапада, у дзень памінання памерлых у Літве, беларусы Вільні на могілках Росы ўзялі ўдзел у прыбіраннях магіл і запальванні знічак, усклалі кветкі ў капліцы з прахам паўстанцаў 1863 году і да помнікаў братоў Івана і Антона Луцкевічаў, драматурга Францішка Аляхновіча, пісьменніка і ўдзельніка Слуцкага збройнага чыну Ядзвігіна Ш. Жыве Беларусь! Усе, каму неабыякавы […]
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
Святкаванне Хэлоўіна ў Замку ў Вільнюсе з лозунгам «Жыве Беларусь!»
Акурат тут і цяпер у Замку мы святкуем Хэлоўін Паглядзіце, як гэта адбываецца, калі вы ўсё ж такі не з намі І нават у такі тэматычны вечар, як і заўсёды, гучыць наша неўміручае – Жыве Беларусь!
Беларуская дыяспара перадала гуманітарную дапамогу ў Чарнігаў з падтрымкай літоўскіх валанцёраў
Перадалі сёння ў Чарнігаў гуманітарную дапамогу. На чарнігаўшчыне беларуская дыяспара складае каля 25 тысяч чалавек. У лютым 2022 года менавіта на іх пайшлі калоны рускіх танкаў і паляцелі бомбы з Беларусі. За час акупацыі Чарнігава там загінула каля 700 чалавек…Дзякуем нашым сябрам літоўскім валанцёрам і беларускай валанцёрскай арганізацыі «Дапамога» з Вільні. Украінцы, літоўцы і беларусы […]
Ультра мяккія і цёплыя худзі з начосам чакаюць вас у Sauch_lab з падтрымкай Замка
Сябры! Ультра мяккія і цёплыя худзі з начосам чакаюць вас у нас А таксама рэалізуем вашы жаданні па дызайне, надамо індывідуальнасць вашым любімым рэчам Будзем па-чартоўску ўдзячныя за падпіску, рэпосты і распаўсюджванне спасылкі 10% ад усіх заказаў пойдзе на дапамогу нашаму Замку Наша інстаграм старонка – sauch_lab
Як жыхары Замку адзначалі Хэлоўін у 2021-2023 гадах у Вільнюсе
Як жыхары Замку адзначалі Хэлоўін у розныя годы 2021 год. Страшна весела адгулялі ў Замку, дзе наша Варажбітка расказала нам усё па картах 2022 год. Спалілі сіняпалага Лу и Пу пад беларускія спевы! 2023 год. Гатавалі смачнае і святкавалі з нашай Атаманшай! #ГісторыяDapamoga P.S. Запрашаем далучыцца да свята і ў гэтым годзе Будзе страааашна весела!
Андрэй Шарэнда з сынам падтрымалі палітвязеньку Паліна Шарэнда-Панасюк у 2022 годзе
2022 год. Былы палітвязень Андрэй Шарэнда з сынам на акцыі ў падтрымку іх жонкі і маці – палітвязенкі Паліны Шарэнда-Панасюк. Паліна Шарэнда-Панасюк – грамадская актывістка з Брэста, маці двух дзяцей. Знаходзіцца ў зняволенні са студзеня 2021 года. Першапачаткова Паліне прызначылі 2 гады пазбаўлення волі. Пазней, у 2023 годзе, яе тэрмін павялічылі яшчэ на год, а […]
Канцэрт у Замку 2021: Уладзімір Судноўскі і Рэгіна Саркісава граюць на вібрафоне
2021 год. Канцэрт у Замку. Музыкі іграюць на цікавым інструменце – вібрафоне. Уладзімір Судноўскі і яго жонка Рэгіна Саркісава – музыкі вялікага тэатра ў Беларусі, якія выступілі супраць фальсіфікацыі выбараў. Былі падапечнымі нашай арганізацыі, зараз музыканты музычнага тэатра ў Клайпедзе. Космас – вельмі таленавіты чалавек, можа віртуозна іграць на ўсіх музычных інструментах. Усе гады падтрымлівае […]
29 кастрычніка ў беларускім Замку ў Вільнюсе адбылося мерапрыемства памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій
29 кастрычніка ў беларускім Замку адбылося мерапрыемства памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, якое аб’яднала тых, хто шануе гістарычную праўду. Гэты вечар стаў не толькі данінай памяці тым, хто загінуў у Ноч расстраляных паэтаў, але і важным крокам да захавання культурнай спадчыны, якую імкнуліся знішчыць. Праграма ўключала паказ дакументальнага фільма пра лёсы рэпрэсаваных і выступ Анатоля Хіневіча, […]
Мітынг у гонар памяці беларусаў, рэпрэсаваных у сталінскіх лагерах, і спектакль “За што”
Як мы адзначалі Ноч расстраляных паэтаў раней. Мітынг у гонар памяці беларусаў, якія падвергліся рэпрэсіям у Сталінскіх лагерах. Кветкі да помніка Браніславу Тарашкефічу. Выступ былога палітвязня Андрэя Шарэнда, які чытае верш Алеся Дудара. Спектакль “За што”, створаны нашымі падапечнымі пратэстнымі гродзенскімі акцёрамі і літоўскім рэжысёрам тэатра “Август” Андрусам Дарала.Спектакль можна паглядзець тут. #ГісторыяDapamoga
У Літве 1 і 2 лістапада адзначаюць Дзень усіх святых і памінання памерлых
Шаноўныя сябры! Набліжаецца Vėlinės/Велінес — Дзень усіх святых і Дзень памінання памерлых. 1 і 2 лістапада ў Літве ўпарадкоўваюць і ўпрыгожваюць магілы продкаў, нясуць кветкі на могілкі і запальваюць свечкі. 1 лістапада запрашаем наведаць магілы дзеячаў беларускага адраджэння на старэйшых мемарыяльных могілках Расу у Вільні. Збіраемся а 14:00 каля цэнтральнага ўваходу на могілкі. Лакацыя Просьба […]