28 лютага ў Беларускім Замку чакаецца насычаны вечар з шэрагам адметных гасцей.
Праграма вечара:
Урачыстая перадача карціны мастачкі Наталлі Борд гераіні яе палатна – Паліне Шарэнда-Панасюк. Падрабязней
Сустрэча з нобелеўскай лаўрэаткай Святланай Алексіевіч. Падрабязней
Канцэрт баяніста-віртуоза з Украіны — Яўгена Мусійца. Падрабязней
Запрашаем усіх ахвочых далучацца да нашай цудоўнай кампаніі!
Upd. Падчас імпрэзы ў гэты дзень да нас далучыцца Kamunikat з продажам вялікага асартыменту кніг! Звяртаем вашу ўвагу, што кнігі можна будзе набыць толькі за наяўныя грошы. Беларуская інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org — найбуйнейшая беларуская on-line бібліятэка ў свеце.
Будзем удзячныя за данаты, якія дапамогуць кампенсаваць выдаткі валанцёрам і мастакам, дзякуючы якім гэтыя падзеі сталі магчымымі