Штотыднёвая акцыя беларусаў Вільні 27 кастрычніка 2024 году была прысвечаная памяці ахвяр Ночы расстраляных паэтаў – ці не самай жудаснай ночы ў гісторыі сталінскага тэрору на Беларусі. З 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску, меркавана ва ўрочышчы Курапаты, былі забітыя 108 беларускіх дзяржаўных, культурных дзеячаў і навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, […]
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
Сенняшні сеанс гукатэрапіі ў Замку ў Вільнюсе плануецца на 11:00, але пад пытаннем
Сенняшні сеанс гукатэрапіі ў Замку пад пытаннем. Плануецца ў 11:00. “Паведамлю з раніцы, бо ведаю ўжо хто быў на тэрапіі чакаюць з нецярпеннем сустрэчы ” – @Sashamirnaya24
Беларусы Вільні ўшанавалі памяць расстраляных паэтаў і культурных дзеячоў 29 кастрычніка 2024 года
Сёння ўвечары, напярэдадні Ночы расстраляных паэтаў, беларусы Вільні зладзілі пікеты ля віленскіх помнікаў, звязаных з імёнамі загінуўшых дзеячоў беларускай культуры: усклалі кветкі ля мемарыяльнай дошкі памяці расстралянага 29 кастрычніка 1937 года паэта і драматурга Мойшы Кульбака, і ля скульптуры, прысвечанай герою яго паэмы – віленскаму ваданосу. Таксама гэтым вечарам запаліліся знічы ля Lazdynų Pelėda – […]
Валанцёры Dapamoga запрашаюць ушанаваць памяць расстраляных паэтаў у Вільнюсе 29 кастрычніка
Сёння напярэдадні трагічнай Ночы расстраляных паэтаў валанцёры Dapamoga запрашаюць ускласці кветкі і запаліць знічы ў пашану памяці рэпрэсаваных беларусаў — паэта Мойшэ Кульбака і Прэм’ер-міністра Беларускай Народнай Рэспублікі Вацлава Ластоўскага ў скверы на Arklių gatve. 29.10.2024 19:00Lazdynų Pelėdos skveras Лакацыя У беларускім Замку адбудзецца прагляд фільма “Зніклая паэзія” рэжысёра Іллі Бажко, запальванне знічаў пад партрэтамі […]
Міністэрства сацыяльнай абароны і працы запусціла сайт micenter.lt для замежнікаў у Літве
Міністэрства сацыяльнай абароны і працы (МСЗТ) паведамляе: Запушчаны новы сайт https://micenter.lt, на якім замежнікі, якія прыязджаюць у Літву і пражываюць тут, змогуць знайсці ўсю актуальную інфармацыю аб курсах літоўскай мовы, падатках, пошуку жылля і афармленні дакументаў.
Канцэрт Маргарыты Ляўчук “Жыве Беларусь” памяці беларусаў, расстраляных у 1937 годзе
Памяці “нябеснай сотні” беларусаў, расстраляных у 1937 годзе. 2020 год. Канцэрт Маргарыты Ляўчук “Жыве Беларусь”. Ланцуг памяці. Гучаць вершы Мойшы Кульбака, чытаюць нашы беларускія героі і падпісант акта незалежнасці Літвы Эмануэліс Зінгерыс. #ГісторыяDapamoga
Прыемныя навіны пра змены ў палітычнай карціне Літвы і падтрымку беларусаў
Сённяшні дзень прынёс прыемныя навіны пра змены ў палітычнай карціне Літвы. Наша арганізацыя даўно ўдзячная цяперашняй пераможнай большасці — партыі сацыял-дэмакратаў. Іх крэда ў адносінах да беларусаў заўсёды было наступным: у развітым грамадстве больш моцны заўсёды дапамагае таму, хто трапіў у бяду. Таму з радасцю шчыра віншуем пераможцаў
У Вільні ўшанавалі памяць ахвяр 29 кастрычніка 1937 года на акцыі Dapamoga
27 кастрычніка на акцыі ў Вільні мы ўшанавалі памяць людзей, якіх наша нацыя страціла 29 кастрычніка 1937 года. Творы гэтай беларускай “нябеснай сотні” перакладаюцца на многія мовы, і на плошчы Кудзіркі яны прагучалі па-беларуску і па-літоўску. Шчыры дзякуй сябру нашай арганізацыі Dapamoga Вітаўтасу Данілявічусу за чытанне прыгожага вершу Мойшы Кульбака ў Вільні. Мы рады нашым […]
Раніца ў Замку: пасля суботніку вокны чыстыя, а палітычным уцекачам прывезлі прадукты
Раніца ў Замку. Праз чысцюткія пасля суботніку вокны зазірае прыгажосць залатой восені… А на падваконні – прадукты ад добрага чалавека, які сёння з ранку на гуманітарны склад прывёз адзенне, а палітычным уцекачам шэлтара – таго-сяго на смачныя і здаровыя сняданкі! ШЧЫРЫ ДЗЯКУЙ усім, хто не забываецца на Замак і яго жыхароў: хто прыехаў і далучыўся […]
Монаспектакль «Connection» пра беларускіх палітвязняў і Марыю Калеснікаву ў Вільнюсе 2-3 лістапада
Монаспектакль “Connection” пра беларускіх палітвязняў, пра Марыю Калеснікаву, жанчыну, якая стала сімвалам свабоды. Аўтарка пастаноўкі кажа пра мужнасць, боль, нашу бяссіллю з-за невядомасці пра іх стан і лёсы. Задаецца пытаннямі: ці можа тэатр дапамагчы ў вырашэнні палітычных выклікаў, ці магчыма злучыць гледачоў і персанажаў праз мастацтва. Монаспектакль у выкананні Марыны Якубовіч, якая больш за 15 […]