Першы летні Шпакоўнік у Вільні14 чэрвеня, у суботу, беларускія творцы ў Вільні клічуць на новы, лет…
02.06.2025Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Першы летні Шпакоўнік у Вільні
14 чэрвеня, у суботу, беларускія творцы ў Вільні клічуць на новы, летні Шпакоўнік.
“Шпакоўнік” – гэта цыкл музычна-паэтычных сустрэч, натхнёных творчай ініцыятывай актрысы Анастасіі Шпакоўскай.
Гэтым разам удзел бяруць:
«Бэнд Ў», заснаваны ў пачатку 2024 года ў Вільні беларускімі акцёрамі з розных гарадоў (Мінск, Брэст, Гродна).
Асноўнай мэтай калектыву былі пераклады на беларускую мову хітоў сусветнага року.
Акрамя перакладаў у «Бэнд Ў» ёсць і кавер-версіі песень беларускіх выканаўцаў.
гурт «Sož», заснаваны ў Гомелі і нованароджаны ў Варшаве. Электра-пост-панк. Больш агрэсіўны за першую «зімную хвалю», якая стала міжнароднай візітоўкай Беларусі. Больш паэтычны. Але разам з гэтым болей сацыяльны і востры. Трывожна-пазбягаючыя стасункі хтанічнай электронікіі халерычнай гітары. Шчыльны і змрочны саунд. Танцпляц у зруйнаваным храме. Беларуская готыка.
Уваход вольны, толькі зарэгіструйцеся па спасылцы.
Дата: 14 чэрвеня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: кавярня Віленскага старога тэатра “Балконас”, Basanavičiaus g. 13, Вільня