2021 год. Наведванне месцаў бітвы Каліноўскага ў Руднінскай пушчы. На месцах супраціву атрада Каліноўскага актывіст і змагар за незалежнасць Беларусі – Барыс Бяляк. Спартыўная секцыя па самаабароне ў Замку. #ГісторыяDapamoga
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
Канстанцін Манкус: арганізатар экзітпола ‘Голас’ і дапамога рэпрэсаваным беларусам у Літве ў 2020 годзе
2020 год. Канстанцін Манкус – адзін з арганізатараў экзітпола “Голас”. Атрымаў ад рэжыму абвінавачанне ў спробе захопу ўлады. Аказваў вялікую дапамогу ў падтрымцы рэпрэсаваных беларусаў у Літве. Сярод нашых першых падапечных былі адразу і шматдзетныя сем’і. Усяму вучыліся па ходу справы.Рэчы для новага дома сям’і Кашыцкіх нам дапамаглі сабраць літоўскія грамадзяне. У 2020 годзе падтрымка […]
Гукатэрапія для душы і цела ў Замку 6 лістапада а 11:00
@Sashamirnaya24 запрашае ў сераду ў Замак, у 11.00, на гукатэрапію для душы і цела! З дапамогай гукавых вібрацый аднаўляецца нервовая сістэма і чысціцца ўвесь арганізм. Гукі спрыяюць: Ачышчэнню крыві Аднаўленню працы мозгу Збаўленню ад негатыўных вібрацый Паляпшэнню слыху Узмацненню зроку Аднаўленню гаворкі Прыходзьце і выпрабуйце ацаляльную сілу гуку! 6 лістапада, 11:00 Замак, 2гі паверх, Naujoji Riovoniu […]
6 лістапада лекцыя пра Літоўскі саюз стралкоў у Музеі акупацый у Вільнюсе
6 лістапада 18:00 лекцыя: ЛІТОЎСКІ САЮЗ СТРАЛКОЎ — ГІСТОРЫЯ І СЁННЯШНІ ДЗЕНЬ Lietuvos Šaulių Sąjunga – арганізаванае апалчэнне, задача якога навучаць насельніцтва самаабароне і партызанскай вайне, збору дадзеных і грамадзянскаму супраціўленню на выпадак знешняй агрэсіі. Пра гэту асаблівую структуру у падпарадкаванні Урада Літвы раскажа АРУНАС ДЯГУЦІС, палітык, сігнатар Акта аднаўлення незалежнасці Літвы 11 сакавіка 1990 […]
3 лістапада 2024 беларусы Вільні правялі традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасці
3 лістапада 2024 беларусы Вільні сабраліся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці на пл. В. Кудзіркі ў Вільні. Далучайцеся і вы наступным разам! Жыве Беларусь!
Прэзентацыя кнігі Вольгі Вялічка «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме» 3 лістапада ў Замку
Запрашаем на прэзентацыю кнігі “Ад двух да пятнаццаці. Мая мама у турме” псіхолага Вольгі Вялічка. Кніга напісаная па выніках двухгадовай працы з дзецьмі палітзняволеных. Аўтарка апісвае мары і сны беларускіх дзяцей, а таксама казкі, якія яны прыдумалі. У кнізе даюцца рэкамендацыі бацькам як размаўляць з дзецьмі пра палітыку. На сустрэчы адбудзецца выстава графікі ілюстрацый да […]
Дзякуй Замку і сябрам за дапамогу ў куплі «Барбоса» — машына таксама зброя
“Дзякуй Замку…і ўсім сябрам, хто дапамагаў купіць “Барбоса”.Машына – гэтая таксама зброя.” Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Сяргей Бульбаш частуе смачнасцямі і дорыць падарункі новым жыхарам Замку ў 2022-2023 гадах
2022 год. Наш цудоўны ментар Сяргей частуе смачнасцямі 2023 год. Падарункі новым жыхарам Замку ад былых. Дзякуй, Сяргей Бульбаш #ГісторыяDapamoga
1 лістапада 2020 года сям’я Dapamoga павялічылася на новага чальца, які прыехаў у Літву
1 лістапада 2020 года наша сям’я Dapamoga павялічылася яшчэ на аднаго чальца, які за свае татуіроўкі пратэстнага выгляду быў вымушаны з’ехаць па гуманітарным калідоры ў Літву. І зрабіў ён гэта ў свой дзень нараджэння, апынуўшыся тут у часы COVID з апошнімі 20$. Светлы шлях светлага чалавека. Шмат добрага ў цябе яшчэ наперадзе! Абдымаем і чакаем! […]
Калектыў этнацэнтра «Світанак» адзначыў традыцыйны беларускі абрад «Дзяды»
Учора мы завіталі ў госці да нашых сяброў – калектыва этнацэтра “Світанак”, на традыцыйны беларускі абрад “Дзяды”. Кіраўніца калектыва Марына Струнеўская – этнапедагог, дзеяч культуры і адукацыі, заснавальніца этнацэнтра “Світанак”. Яе асноўная місія – захаваць беларускую традыцыйную і аўтэнтычную культуру ў эміграцыі. Падчас мерапрыемства мы мелі магчымасць паглядзець і згадаць як адзначалі абрад “Дзяды” ў […]