Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

5 красавіка 1942 г., на Вялікдзень, Беларускі экзарх Грэка-Каталіцкай Царквы Антон Неманцэвіч як экз…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

5 красавіка 1942 г., на Вялікдзень, Беларускі экзарх Грэка-Каталіцкай Царквы Антон Неманцэвіч як экзарх звярнуўся з пастырскім пасланнем да беларускага народа. Факт існавання Экзархата стаў вядомым грамадскасці. 17 верасня 1939 г. Кіева-Галіцкі мітрапаліт Грэка-Каталіцкай Царквы Андрэй Шаптыцкі на падставе паўнамоцтваў, нададзеных яму Папам Піем Х у 1908 годзе, заснаваў Беларускі экзархат ГКЦ і прызначыў часовым […]

4 красавіка 1925 г. праз папскага нунцыя ў Варшаве паўнамоцтвы засноўваць «новаўнійныя» парафіі атры…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

4 красавіка 1925 г. праз папскага нунцыя ў Варшаве паўнамоцтвы засноўваць «новаўнійныя» парафіі атрымалі біскупы Луцкай, Люблінскай, Віленскай і Пінскай каталіцкіх дыяцэзій. З гэтага часу на дадзеных тэрыторыях пачалі ўзнікаць каталіцкія парафіі ўсходняга абраду. Афіцыйная назва гэтага інстытуту была «Рымска-Каталіцкая Царква ўсходняга абраду». Сярод назваў былі пашыраныя: «неаунія», «каталіцтва ўсходняга абраду», «усходні абрад», «бірытуалістычная (двухабрадная) […]

 4 красавіка 1889 г. у в. Баяршчына Лепельскага павета Віцебскай губ. нарадзіўся а. Віталь Хамёнак (…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 4 красавіка 1889 г. у в. Баяршчына Лепельскага павета Віцебскай губ. нарадзіўся а. Віталь Хамёнак (1889-1971), каталіцкі святар усходняга абраду, манах-марыянін, удзельнік беларускага хрысціянскага руху ХХ ст., душпастыр і педагог. Паходзіў з беларускай сялянскай сям’і. Вучыўся ў Варшаўскай і Пецярбургскай духоўных каталіцкіх семінарыях. У сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны, а пазней ваеннай завірухай 1917-1920 […]

https://catholic.by/3/news/vatican/17160-papa-frantsishak-padchas-velikodnaga-blagasla-lennnya-urbi-…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/vatican/17160-papa-frantsishak-padchas-velikodnaga-blagasla-lennnya-urbi-et-orbi-vitats-abaranyats-i-lyubits-kozhnae-chalavechae-zhytstsjo Папа Францішак падчас велікоднага благаслаўленння Urbi et orbi: вітаць, абараняць і любіць кожнае чалавечае жыццё Пасля святочнай велікоднай Імшы, якая прайшла 31 сакавіка на плошчы святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак звярнуўся да ўсяго свету з пасланнем Urbi et Orbi і ўдзяліў сваё апостальскае благаслаўленне.

 Патрыярх Варфаламей настойвае на адзінай даце Вялікадня для хрысціянУсяленскі Патрыярх Варфаламей п…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Патрыярх Варфаламей настойвае на адзінай даце Вялікадня для хрысціянУсяленскі Патрыярх Варфаламей працягвае намаганні, каб усе хрысціяне святкавалі Вялікдзень у адзін дзень. У мінулую нядзелю ганаровы кіраўнік Праваслаўнай Царквы накіраваў самыя цёплыя віншаванні ўсім цэрквам-сёстрам, якія ўжо святкуюць Вялікдзень, паведаміў 2 красавіка сайт Венскага экуменічнага фонду «Pro Oriente». У той жа час Варфаламей у сваім пасланні […]

19 гадоў таму, 2 красавіка 2005 года, ва ўзросце 84-х гадоў адышоў у дом Нябеснага Айца Папа Ян Паве…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

19 гадоў таму, 2 красавіка 2005 года, ва ўзросце 84-х гадоў адышоў у дом Нябеснага Айца Папа Ян Павел ІІ.— Кракаўскі арцыбіскуп кардынал Караль Юзаф Вайтыла быў абраны на пасад святога Пятра 16 кастрычніка 1978 года, стаўшы першым у гісторыі Касцёла Папам польскага паходжання. 13 мая 1981 года на яго быў здзейснены замах, у выніку […]

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!Прымайце музычнае віншаванне ад Радыё Марыя!https://youtu.be/WBr…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!Прымайце музычнае віншаванне ад Радыё Марыя!https://youtu.be/WBrB8ZPclMU?feature=shared Хрыстос Уваскрос! Музычнае віншаванне ад Радыё Марыя! Аўтар песні: Алеся Унукоўская Падтрымайце працу Радыё Марыя сваімі ахвяраваннямі:* званок з гарадскога нумару на нумар 8 902 101 45 45 (ахвяра 5 руб.)* праз сістэму СМС-IPay* праз сістэму ЕРИП “Расчёт”* праз сістэму Web-pay* беспасрэдна на наш рахунак…

Вясна ўзышла над БеларуссюЗалатаспеўным капяжом.Блакiт Радзiмы першы буселЗноў мерыць стомленым крыл…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Вясна ўзышла над БеларуссюЗалатаспеўным капяжом.Блакiт Радзiмы першы буселЗноў мерыць стомленым крылом. Са звонам ускрылiўшы ад храмаў,Вясновы вецер клiч разнёс:“Смерць перамогшы, грэх Адамаў,Хрыстос васкрос! Хрыстос васкрос!” Зямля скiдае посны саван.I нараджае з небыццяПралескi як сцвярджэнне славыТаго, Хто даў пiтво жыцця. I ты, калi збалеў душою,Аддай свой боль галлю бяроз.I свежай ciлаю напоiцьЛагодны шэпт: “Хрыстос васкрос!” Напоўнiм […]

 Віншаванне на свята Пасхі ХрыстовайСвяточнае віншаванне Апостальскага адміністратара для грэка-като…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Віншаванне на свята Пасхі Хрыстовай Святочнае віншаванне Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі архімадрыта Сяргея Гаека:The post Віншаванне на свята Пасхі Хрыстовай first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ. https://facimskaja.by/galounaya/vinshavanne-na-svyata-pashi-hrystovaj-2024.html Віншаванне на свята Пасхі Хрыстовай | ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У ГРОДНЕ Святочнае віншаванне Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі архімадрыта Сяргея Гаека: […]

ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯвул. Гараднічанская 32аРАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ, ГАРОДНЯвул. Гараднічанская 32аРАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ НА СВЕТЛЫ ТЫДЗЕНЬ1-7 красавіка 1 красавіка, Светлы Панядзелак18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага 3 красавіка, Светлая Серада18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага 4 красавіка, Светлы Чацьвер18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага 5 красавіка, Светлая Пятніца18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага 7 красавіка, НЯДЗЕЛЯ ТАМАША14.00 – Літургія […]