Часта можна пачуць, што Біблія — галоўная кніга хрысціян. Аднак Біблія — гэта не адна кніга, а цэлая бібліятэка. Яна складаецца як мінімум з 66 кніг, напісаных рознымі аўтарамі, сярод якіх правадыр качэўнікаў і ўрач, рабін і пастух, летапісцы і жрацы, рыбакі і цары, і шмат іншых людзей. Хрысціяне падзяляюць біблейскія кнігі на дзве няроўныя […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
У 1920-х у беларускіх вёсках нават пры савецкім ладу ў мове гучалі словы пра Бога
У беларускіх вёсках 1920-х гадоў, нават сярод атэістычнага савецкага ладу, у мове людзей гучалі словы пра Бога. Менавіта такія жывыя водгаласы веры знаходзім у прозе Адама Бабарэкі. Ён перадае традыцыйныя выразы — “дзякаваць Богу”, “не гняві Бога”, “як за пазухай Бога” — у вуснах герояў, чые гісторыі поўныя клопатаў, гумару і болю. У новым выпуску […]
Уладзіслаў Уладзімір Салавей, беларускі каталіцкі святар, памёр 17 жніўня 1974 года ў Бляўбойрэне
17 жніўня 1974 г., 51 год таму, у шпіталі нямецкай мясцовасці Бляўбойрэн пасля трагічнага дарожнага здарэння пакінуў гэты свет Уладзіслаў Уладзімір Салавей – выдатны каталіцкі святар усходняга абраду, мітрафорны протаіерэй і актыўны рэлігійны дзеяч беларускай эміграцыі 20 ст. Нарадзіўся ён 15 верасня 1918 г. у Пецярбургу ў беларускай каталіцкай сям’і. Бацькі – Юльян і Зоф’я […]
З IV стагоддзя існуюць згадкі пра штодзённую малітву ў манаскіх і катэдральных асяродках
Пачынаючы з IV ст. існуюць згадкі пра штодзённую малітву як з манаскага асяроддзя, так і з катэдральных храмаў. Мы бачым манаства, якое вядзе адасоблены лад жыцця і мае свой устаў, але бачым і той тып манаства, малітоўнае жыццё якога з’яўляецца ўдзелам у набажэнствах біскупскага катэдральнага храма. Напрыклад, у адным з найстаражытнейшых сведчанняў богаслужбовага жыцця Ерусаліма […]
Разважанні а. Роберта Тафта аб Багародзіцы ў свята Успення і чытанне літургічных тэкстаў
У свята Успення прапануем вашай увазе разважанні а. Роберта Тафта аб Багародзіцы і Яе месцы ў нашам духоўным жыцці. Падкаст сканчваецца чытаннем літургічных тэкстаў на свята Ўспення: https://youtu.be/nQC40LKyLmk Багародзіца – ікона малітвы Сябры, чытаю для вас фрагмент кнігі рэкалекцыяў а. Роберта Тафта – вядомага спецыяліста ў пытаннях усходняга багаслужэння. Пастаў мне каву: https://buymeacoffee.com/andreibuinich Банкаўскі рахунак […]
Апостал Тамаш прыбыў у Ерусалім са спазненнем і знайшоў труну Дзевы Марыі пустой
Згодна з паданнем, апостал Тамаш прыбыў у Ерусалім са спазненнем і засмуціўся, што не паспеў развітацца з целам Дзевы Марыі. Каб даць яму магчымасць ушанаваць яе, апосталы адкацілі надмагільны камень. Аднак, на іх здзіўленне, у труне не было цела — толькі мноства духмяных траў і кветак. Гэтая падзея была вытлумачана як знак таго, што Багародзіца […]
Літургічны культ Багародзіцы развіўся пасля Трэцяга Сусветнага сабора ў Эфесе ў 431 г.
Літургічны культ Багародзіцы асабліва развіўся пасля Трэцяга Сусветнага сабора ў Эфесе (431 г.). У той час, у Ерусаліме ўзнікла святкаванне 15 жніўня «Свята Марыі Багамаці». Гэта было адзінае свята ў літургічным календары Ерусаліма, прысвечанае Марыі. У цэнтры святкавання была тэма Хрыстовага Нараджэння, якое адбылося праз Марыю. У VI стагоддзі, ужо пасля зацвярджэння ў Ерусаліме асобнага […]
Свята Успення Найсвятой Багародзіцы адзначаецца 15 жніўня або 28 жніўня па юліянскім календары
Свята Успення Найсвятой Багародзіцы належыць да пераліку 12 найбольшых свят царкоўнага года. Усе Цэрквы свету святкуюць Успенне 15 жніўня, але ў тых, хто прытрымліваецца юліянскага календара, яно выпадае з 13-дзённым спазненнем — 28 жніўня. З апакрыфаў вядома, што за тры дні да смерці Марыі з’явіўся арханёл Гаўрыіл і абвясціў аб блізкім пераходзе яе да вечнасці. […]
13 жніўня — дзень Менскай іконы Багародзіцы з трапарам і малітвай
13 жніўня дзень Менскай іконы Багародзіцы. Трапар. На водах Сьвіслачы / зьявілася Ты, Беззаганная Дзева, / ад Царграда да Кіева / Богам сьцеражонаму гораду Менску ласку паказаўшы; / прасьвяці нас грэшных зьзяньнем Сваім, / зьяві, як заўсёды, сілу Сваю, / уратуй нас заступніцтвам Сваім / і выбаў ад напасьцяў варожых, / бо Цябе як неадольную […]
Менская ікона Маці Божай з’явілася на водах Свіслачы ў 1500 годзе і мае багатую гісторыю
Менская ікона Маці Божай паводле падання з’явілася на водах Свіслачы, куды яна прыплыла з Кіева ў 1500 г. Менчане пабачылі яе, угледзеўшы ззянне з водаў Свіслачы. Доўгі час яна знаходзілася ў замкавай царкве Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы, а падчас кіравання мітрапаліта Язэпа Руцкага ў 1616 г. была перанесена ў драўляную царкву Святога Духа пры манастыры базыльянаў, […]