Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Евангелле дня: уваход Ісуса ў Ерусалім і падрыхтоўка Пасхі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Евангелле дняУ той час, калі Ісус наблізіўся да Віфагіі і Віфаніі, да гары, што завецца Елеонскай, паслаў двух вучняў Сваіх, сказаўшы: “Ідзіце ў селішча, што насупраць; увайшоўшы ў яго, знойдзеце прывязанае асляня, на якое ніколі ніхто з людзей не сядаў; адвяжыце яго і прывядзіце; і калі хто спытае ў вас: “Навошта адвязваеце?”, – скажыце яму […]

Апостал дня: свабода не павінна спакушаць нямоглых братоў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Апостал дняБраты, ежа не набліжае нас да Бога: бо, ці мы ямо, нічога не набываем; ці не ямо, нічога ня трацім. Пільнуйцеся, аднак, каб гэтая свабода вашая не спрычыніла падзеньня нямоглых. Бо, калі хто-небудзь убачыць, што ты, маючы разуменьне, сядзіш за сталом у капішчы, дык сумленьне ягонае, як нямоглага, ці ж не падахвоціць яго есьці […]

Евангелле дня: Сын Чалавечы аддзеліць праведнікаў ад грэшнікаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

  Евангелле дняКалі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Сваёй і ўсе святыя анёлы з Ім, тады сядзе на прастоле славы Сваёй, і збяруцца перад Ім усе народы; і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў; і паставіць авечак праваруч ад Сябе, а казлоў — леваруч. Тады скажа Цар тым, якія праваруч […]

7 лютага — успамін святога Партэна, біскупа Лампсакійскага

Грэка-католікі Беларусі #Царква

7 лютага – успамін сьв. Партэна, біскупа Лампсакійскага Сьвяты Партэн жыў у часы цэзара Канстантына Вялікага (324-337). Быў сынам дыякана Хрыстадула з Мелітопаля (Малая Азія). Ня меў ніякай адукацыі, але быў вельмі руплівым у дабрадзейнасьцях. Беручы ўдзел у набажэнствах, добра пазнаёміўся са Сьвятым Пісьмом. Мясцовы біскуп даў яму частковую адукацыю і высьвяціў яго на сьвятара. […]

Мясапусная нядзеля нагадвае пра Страшны Суд і ўчынкі міласэрнасці

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 7 лютага ў гэтым годзе адзначаем Мясапусную нядзелю. Гэта быў апошні дзень перад Вялікім постам, калі яшчэ дазвалялася есці мяса. Адсюль і назва гэтай нядзелі – мясапусная, што азначае адпусканне, адмова ад мяса. Відавочна, тут маюцца на ўвазе часы, калі Вялікі пост выконваўся вельмі строга. Мясапусная нядзеля яшчэ мае назву нядзелі пра Страшны Суд. У […]

Песні з Вячэрні Мясапуснай нядзелі пра справядлівы суд Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Kaлi Tы, Судзьдзя прaвeдны, прыйдзeш у aтaчэньнi нябeсныx сiлaў чынiць спрaвядлiвы суд i сядзeш нa пaсaдзe слaвы Tвaёй, вoгнeннaя рaкa прынясe пeрaд Tвaё суднae мeсцa ўсix людзeй, aгoрнутыx стрaxaм, i Tы будзeш судзiць ixнiя ўчынкi. У тoй чaс, Xрысьцe, мoлiм Цябe, пaшкaдуй нaс i ў дабрaсaрдэчнaсьцi Tвaёй дaлучы нaс дa лiку збaўлeныx. Kнiгi будуць рaсчынeныя, […]

Каталіцкая Царква ўшаноўвае святых мучанікаў Паўла Мікі і яго паплечнікаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

6 лютага Каталіцкая Царква ўшаноўвае памяць святых мучанікаў Паўла Мікі і яго паплечнікаў, якія з’яўляюцца прадстаўнікамі вялізнай колькасці хрысціянскіх мучанікаў, забітых у Японіі. Айцец Павел Мікі стаў адным з найбольш вядомых прапаведнікаў у Японіі, дзе напрыканцы XVI ст. жыло каля 700 тысяч вызнаўцаў Хрыста. Аднак у 1590-я гады адносіны да хрысціянаў у грамадстве рэзка пагоршыліся […]

Апостал дня: хай ніхто не шукае карысці сабе, а кожны другому

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Апостал дняБраты, усё мне можна, ды ня ўсё на карысьць; усё мне можна, ды ня ўсё навучае. Хай ніхто не шукае карысьці сабе, а кожны – другому. Усё, што прадаецца на торжышчы, ешце, не перабіраючы, дзеля спакою сумленьня; бо Гасподняя зямля і ўсё, што на ёй. Калі хто з няверных пакліча вас, і вы захочаце […]

Евангелле дня: будзьце пільныя і ўвесь час маліцеся

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Евангелле дня Сказаў Госпад: Сцеражыцеся, каб не ўвялі вас у зман; бо многія прыйдуць пад імем Маім, кажучы, што гэта Я. І гэты час наблізіўся; не ідзіце за імі. Калі ж пачуеце пра войны і смуты, не жахайцеся, бо гэта павінна быць спачатку; але не адразу канец. І будуць знаменні на сонцы і месяцы, і […]

Памяць сьвятога Вакулы, першага біскупа Сьмірнскага

Грэка-католікі Беларусі #Царква

6 лютага – памяць сьв. Вакулы, біскупа Сьмірнскага Сьвяты Вакула быў вучнем сьв. Яна Евангеліста, які прызначыў яго першым біскупам Сьмірны. Навярнуў на хрысьціянскую веру шмат паганаў і сваю паству абараняў ад ворагаў бачных і нябачных. Перад сьмерцю рукапаклаў на свайго наступніка сьв. Палікарпа (успамін 23 лютага), які таксама быў вучнем сьв. Яна. Памёр каля […]