Што такое Сімвал веры?Сімвал веры — невялікі тэкст, які прамаўляецца падчас літургіі і іншых богаслужэнняў. У ім вельмі коратка, але максімальна дакладна выкладаюцца галоўныя палажэнні хрысціянскай веры. Якія гэта ісціны? Пра Бога як пра Творцу ўсяго існага; Пра Ісуса Хрыста як пра Сына Божага, Які стаў Чалавекам дзеля нашага збаўлення; Пра Святога Духа, Які гаварыў […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Папа Леў XIV заклікае маліцца аб дару Духа і еднасці ўсіх хрысціян у свеце
Папа Леў XIV: «Давайце папросім Госпада выліць дар Яго Духа на ўсе Цэрквы, раскіданыя па ўсім сьвеце, каб дзякуючы яму хрысьціяне аддаліліся ад падзелаў і стваралі моцныя повязі адзінства».https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2026-01/holy-father-calls-to-pray-for-christian-unity.html Святы Айцец заклікаў маліцца аб еднасці хрысціян – Vatican News На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 21 студзеня 2026 года ў ватыканскай Зале Паўла VI, Папа […]
Экуменічныя малітвы пройдуць 24 студзеня ў Мінску і Гродне з удзелам розных канфесій
Дзе ў Беларусі пройдзе экуменічная малітва? =У перадапошні, сёмы дзень Тыдня малітваў аб еднасці хрысціянаў — суботу 24 студзеня 2026 — у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца адмысловая экуменічная малітва.-Традыцыйна малітва аб еднасці хрысціянаў пройдзе з удзелам прадстаўнікоў паасобных хрысціянскіх канфесій. Узначаліць яе арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Набажэнству будзе папярэднічаць святая […]
Расклад набажэнстваў Грэка-каталіцкай парафіі Маці Божае Фацімскай на 19-25 студзеня
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙвул. Гараднічанская 32аРАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ на 19-25 студзеня панядзелак-аўторак18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага 23 студзеня, пятніцаМучанікаў Пратулінскіх18.00 – Акафіст у гонар Пратулінскіх (Падляшскіх) мучанікаў 24 студзеня, субота18.00 – экуменічная малітва(Катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя) 25 студзеня, нядзеляМытніка і фарысея10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
Тыдзень малітваў за еднасьць хрысьціянаў 2026 распачнецца 18 студзеня з матэрыялаў ад армянскіх хрысьціянаў
Матэрыялы для разважаньняў на штогадовы Тыдзень малітваў за еднасьць хрысьціянаў, які распачнецца 18 студзеня 2026 году, падрыхтавалі сёлета хрысьціяне з Арменіі. Тэма сёлетняга Тыдня малітваў за еднасьць хрысьціянаў узятая з Пасланьня да Эфесцаў: “Адно цела, адзін дух. Адна надзея” (пар. Эф 4, 4). Армянскія хрысьціяне, якія займаліся яе падрыхтоўкай, падкрэсьліваюць, што гэтыя словы перадаюць тэалагічную […]
16 студзеня — Ушанаванне пачэсных кайданаў святога Апостала Пятра ў грэка-каталіцкай традыцыі
16 студзеня – Ушанаванне пачэсных кайданаў святога Апостала Пятра У царкоўным каляндары візантыйскай традыцыі 16 студзеня святкуецца “Пакланенне пачэсным кайданам святога Апостала Пятра” (царкоўнаслав.: Поклонение честным веригам святого Апостола Петра). Пачэсныя кайданы Апостала Пятра захоўваюцца і ўшаноўваюцца у храме у san Pietro in vincoli ў Рыме. Гэтае свята асабліва блізкае грэка-каталіцкім вернікам Беларусі. У мінулым […]
110 гадоў таму нарадзіўся а. Уладзіслаў Чарняўскі, святар і перакладчык Бібліі на беларускую мову
110 гадоў таму нарадзіўся а. Уладзіслаў Чарняўскі Святар і перакладчык Бібліі і Катэхэзіса на беларускую мову Уладзіслаў Чарняўскі нарадзіўся 14 студзеня 1916 г. у засц. Амружын, Ашмянскага раёну Гарадзенскай вобл., – памёр у 2001, Мінск). Увайшоў у гісторыю касцелу і беларускай культуры праз паслядоўную і непахісную адданасць беларускаму слову. З 1953 г. служыў пробашчам касцёла […]
У Мінску прайшла калядная канферэнцыя «Каталіцкі Касцёл у Беларусі: праз стагоддзі»
https://catholic.by/3/news/belarus/18777-u-minsku-prajshla-kalyadnaya-kanferentsyya-katalitski-kastsjol-u-belarusi-praz-stagoddzi У Мінску прайшла калядная канферэнцыя «Каталіцкі Касцёл у Беларусі: праз стагоддзі» 8 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася другая калядная канферэнцыя «Каталіцкі Касцёл у Беларусі: праз стагоддзі», арганізаваная Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй Рыма-каталіцкага Касцёла пры падтрымцы Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій…
Аналіз апавядання «Капля малака»: вера і духоўныя пошукі працоўнага Франца
Гісторыя працоўнага Франца з апавядання „Капля малака“ паказвае нам вельмі асабістае, хоць і супярэчлівае ўспрыманне веры. Айцец Андрэй Крот працягвае аналізаваць творчасць Міхася Лынькова, звяртаючы ўвагу на тое, як галоўны герой звяртаецца да Бога ў хвіліны роспачы, радасці і гневу. Для Франца імя Божае — гэта і малітоўны ўсклік, і спосаб выказаць крыўду на лёс. […]
У Вільні адслужылі праваслаўны малебен перад Астрабрамскай Іконай у свята Сабору Багародзіцы
ВІЛЬНЯ – свята САБОР БАГАРОДЗІЦЫ: праваслаўны малебен перад Астрабрамскай Іконай. =8 студзеня 2026 года, у свята Сабору Багародзіцы (па юліянскаму каляндару), у цудатворнага Абразу Божай Маці «Вастрабрамская», што знаходзіцца ў гарадской браме на вуліцы Аўшрос Варту ў Вільні, быў адслужаны праваслаўны малебен. =Хрэсны ход са Свята-Духава манастыра горада Вільні да Вастрабрамскай капліцы і малебен узначаліў […]