Трэцяя субота Вялікага посту гэта Бацькоўская (задушная) субота, дзень асаблівага памінаньня ўсіх ад веку ў праўдзівай веры, надзеі ўваскрасеньня і жыцьця вечнага памерлых айцоў, братоў і сёстраў нашых. Супакой, Збавіцелю наш, з праведнымі слуг Тваіх і пасялі іх у жыльлі Тваім, як напісана, не ўзіраючыся ў дабрыні Тваёй на іхнія правіны вольныя і міжвольныя, і […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Апостал дня: не пакідайце спадзяваньня, якое дасьць вялікую ўзнагароду
Апостал дняБраты, успомніце ранейшыя дні вашыя, калі вы, дасьведчаныя, вытрымалі вялікі подзьвіг пакутаў, то самі сярод глумленьня і зьдзекаў, служачы відовішчам іншым, то будучы супольнікамі тых, што гэта зазналі; бо вы і маім кайданам спагадалі, і рабунак маёмасьці вашай прымалі з радасьцю, ведаючы, што ёсьць у вас на нябёсах маёмасьць лепшая і непрамінушчая. Дык не […]
Евангелле дня: Ісус заклікае Левія і есць з мытнікамі і грэшнікамі
Евангелле дня Праходзячы, убачыў Ісус Левія Алфеевага, які сядзеў на мытні, і кажа яму: “Ідзі ўслед за Мною”. І той, устаўшы, пайшоў услед за Ім. І калі Ісус узляжаў у доме яго, многія мытнікі і грэшнікі ўзляжалі з Ісусам і з вучнямі Яго; бо многа было іх, якія ішлі ўслед за Ім. І кніжнікі і […]
Прыповесьці на Вячэрні: справядлівасьць ратуе ад сьмерці
Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постВусны праведнага кажуць мудрасьць, а язык распусны будзе зьнішчаны. З вуснаў праведнага цячэ мілае Богу, з вуснаў няверных – распуста. Агідная Госпаду мера няправедная, вага справядлівая даспадобы Яму.З высакамернасьцю прыходзіць ганьба, са сьціпласьцю – мудрасьць. Шчырасьць кіруе праведнымі, здрадлівых загубіць іхняя хітрасьць. У дзень гневу багацьце бескарыснае, […]
Чытаньне з кнігі Роду: каўчэг сеў на горах Арарацкіх і вада адступіла
Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі постДваццаць сёмага дня сёмага месяца каўчэг сеў на горах Арарацкіх. Вада ўсё асядала аж да дзясятага месяца. У першы дзень дзясятага месяца паказаліся вершаліны гораў. А пасьля сарака дзён Ной адчыніў акно зробленага ім каўчэга і выпусьціў ворана (пабачыць, ці адступіла вада з паверхні зямлі); і […]
Ісая на Шостай Гадзіне: дзень Гасподні прыйдзе як спусташэньне
Чытаньне кнігі Прарока Ісаі на Шостай Гадзіне ў Вялікі ПостТак кажа Гoспад: “На лысай гары узьнiмiцe сьцяг, усклiкнiцe баявым клiчам, дайцe знак рукoю, каб уваxoдзiлi праз каралeўскую браму. Я даў загад пасьвячаным Мнe: з прычыны Майгo гнeву Я паклiкаў маix вoяў, якiя цeшацца з Маёй славы”. Вoсь гoман на гараx, быццам сiла нарoду. Увага! […]
Вучэнне Айцоў: Бог заключыў запавет з народам на Харыве
Вучэнне АйцоўУ кнізе Другазаконня Майсей кажа народу: «Госпад, Бог наш, паклаў з намі запавет на Харыве; не з бацькамі нашымі паклаў Госпад запавет гэты, а з намі, хто тут сёння ўсе жывыя» (Дрг 5, 2-3). Чаму Бог не заключыў запавету з бацькамі? Бо «Закон быў устаноўлены не для справядлівых» (1 Цім 1, 9). Айцы […]
5 сакавіка — памяць сьвятога мучаніка Конана Ісаўрыйскага
5 сакавіка – памяць сьвятога мучаніка Конана Ісаўрыйскага Сьвяты Конан жыў у 1 стагоддзі пасьля Хрыста ў Малой Азіі ў горадзе Ісаўрыя. На настойлівую просьбу бацькоў пашлюбаваўся з маладой дзяўчынай, якую пасьля пераканаў жыць у чысьціні. Маладыя сужонкі жылі як брат і сястра, аддаючыся Богу. Сьвяты Конан прывёў да веры і сваіх бацькоў. Ягоны бацька […]
Чытаньне з кнігі Роду: Ной уваходзіць у каўчэг, і пачынаецца патоп
Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі постУ шэсьцьсотым годзе жыцьця Ноя, у другі месяц, сямнаццаты дзень месяца, адчыніліся крыніцы вялікай бездані і вокны неба адкрыліся, і дождж на зямлю падаў сорак дзён і сорак начэй. У той самы дзень увайшоў у каўчэг Ной, і сыны Ноя Сім, Хам і Яфэт, і жонка […]
Прыповесьці: мудры сын, праведнасьць і шлях да жыцьця
Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постСын мудры – радасьць бацькі, неразумны – горыч для маці. Не прыносіць карысьці няправеднае багацьце, а праўда збаўляе ад сьмерці. Госпад не дапусьціць душы праведнага цярпець голад, але адкіне жаданьні нязбожных. Лянівая рука даводзіць да беднасьці, а старанная рука прыносіць багацьце. Разумны сын, які зьбірае летам; бязьдзейны […]