Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Апостал дня: перамога над смерцю праз Госпада нашага Ісуса Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Апостал дняБраты, першы чалавек – з зямлі, і зямны; другі чалавек – Госпад – з неба. Які з зямлі, такія зямныя; і які нябесны, такія і нябесныя; і як мы насілі вобраз зямнога, так будзем насіць і вобраз нябеснага. Але тое скажу вам, браты, што плоць і кроў ня могуць успадкаваць Валадарства Божага, і тленьне […]

Евангелле дня: Ісус аздараўляе глухога коснаязыкага

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Евангелле дня Выйшаўшы з межаў Тырскіх і Сідонскіх, прыйшоў Ісус да мора Галілейскага ў землі Дзесяцігароддзя. І прыводзяць да Яго глухога коснаязыкага і просяць, каб Ён усклаў руку на яго. І, адвёўшы яго ад народу ўбок, улажыў пальцы Свае ў вушы яго і, плюнуўшы, дакрануўся да языка яго; і, узвёўшы вочы на неба, уздыхнуў і […]

13 сакавіка – успамін Перанясення мошчаў св. Нічыпара

Грэка-католікі Беларусі #Царква

13 сакавіка – успамін Перанясення мошчаў св. Нічыпара, патрыярха Канстанцінопальскага Святога Нічыпара, які быў Канстанцінопальскім патрыярхам, у 815 г. саслаў на востраў Праконіс імператар Лявон, які змагаўся з шанаваннем святых іконаў. Памёр святы ў 828 г., а яго мошчы спачылі ў манастырскай царкве св. Тэадора. Праз 19 гадоў патрыярх св. Мятод, прыбыўшы на востраў, убачыў […]

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў пра разважлівасць, мудрасць і страх Божы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чытаньне з кнігі Прыповесьцяў на Вячэрні ў Вялікі постДурань верыць кожнаму слову; разважлівы зважае на шляхі свае. Мудры баіцца і ўцякае ад злога; неразумны ў саманадзейнасьці сваёй чакае. Гарачы чалавек робіць глупствы; зраўнаважаны заўсёды спакойны. Дурасьць – удзел лёгкаверных; асьцярожныя вянчаюцца ведаю. Дрэнныя схіляюцца перад добрымі, няверныя – перад дзьвярыма праведных. Бедны нямілы нават блізкім […]

Чытаньне з кнігі Роду пра пакліканне Аўрама і Божае абяцанне зямлі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чытаньне з кнігі Роду на Вячэрні ў Вялікі пост Сказаў Госпад Аўраму: “Выйдзі з зямлі тваёй і з дому бацькі твайго, і ідзі ў краіну, якую Я табе пакажу. Я ўчыню цябе вялікім народам, і бласлаўлю цябе і зраблю слаўным імя тваё. Буду бласлаўляць тых, што блаславяць цябе, а тых, што будуць праклінаць цябе, пракляну; […]

Айцец Леў Гарошка як духоўны і нацыянальны адраджэнец Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Яшчэ пра айца Льва Гарошку — духоўнага і нацыянальнага адраджэнца Беларусі 11 сакавіка 2021 споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння айца Льва Гарошкі — святара, інтэлектуала, грамадскага дзеяча і журналіста, шматгадовага кіраўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Дзейнасць айца Гарошкі, як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, не мае шырокага прызнання ў Беларусі, як і дзейнасць многіх […]

Чытаньне кнігі Прарока Ісаі пра народ, які славіць Бога толькі вуснамі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Чытаньне кнігі Прарока Ісаі на Шостай Гадзіне ў Вялікі ПостТак кажа Гoспад: “Таму, штo гэты нарoд тoлькi слoвамi наблiжаeцца да Мянe i аддаe Мнe славу тoлькi вуснамi сваiмi, а сэрца ix далёкаe ад Мянe, i пашана да Мянe – тoлькi завучаны людзкi звычай; дзeля гэтага Я i далeй буду чынiць з гэтым нарoдам дзiўныя цуды. […]

12 сакавіка – памяць св. Рыгора Вялікага, Папы Рымскага

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

 12 сакавіка – памяць св. Рыгора Вялікага, Папы РымскагаСвяціцель Рыгор Дваеслоў, Папа Рымскі, нарадзіўся ў Рыме каля 540 г. Яго маці Сільвія і цёткі Тарсіла і Эміліяна таксама залічаныя Каталіцкай Царквой да ліку святых. Атрымаўшы бліскучую свецкую адукацыю, ён атрымаў высокую дзяржаўную пасаду. Ведучы пабожнае жыццё, ён усёй душой імкнуўся да манаства. Пасля смерці бацькі […]

12 сакавіка – памяць св. Тэафана Сігрыянскага, вызнаўцы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

12 сакавіка – памяць св. Тэафана Сігрыянскага, вызнаўцы Святы Тэафан быў сынам прэфекта Эгейскіх астравоў, які быў родзічам візантыйскага імператара Канстанціна Капроніма. Ён ажаніўся з Ірынай, з якой жыў у непарушнай чысціні. Пазней маладое сужэнства паасобку ўступіла ў манастыры. Тэафан пабудаваў тры манастыры і быў ігуменам ў адным з іх. У 787 г. ён прыняў […]

31 год першай адкрытай Боскай Літургіі на беларускай мове ў Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ДЗЯКУЕМ ГОСПАДУ! 11 сакавіка 2021 г. – 31 год ад першай у Беларусі адкрытай (прылюднай) Боскай Літургіі на беларускай мове, якую у касцёле на Мінскай Кальварыі адслужыў а. Аляксандар Надсан. Дзякуем усім, хто з гэтага часу нястомна працягваў і працягвае служэнне і ўдзел у Боскай Літургіі на роднай мове на Беларускай Зямлі і ў Замежжы: […]