Візіт Папы Рымскага Францішка ў Грэцыю=4 – 6 снежня 2021 Папа Францішак наведвае Грэцыю,якая адзначае 200-годдзе незалежнасці атрыманайу 1821 г. Апостальскі візіт носіць дзяржаўны,экуменічны і пастырскі характар.= Апостальскі Экзарх для католікаў візантыйскага абраду ўГрэцыі Уладыка Эмануіл (Emmanuil Nin) у Пастырскім лісце давернікаў звярнуў увагу, што Біскуп Рыма прыбывае і даПраваслаўнай Царквы Грэцыі, каб падкрэсліць, што […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Дні ўспаміну 425-годдзя Берасцейскай уніі: Берасце, 28 лістапада 2021 г.Свята парафіі святых братоў-…
Дні ўспаміну 425-годдзя Берасцейскай уніі: Берасце, 28 лістапада 2021 г. Свята парафіі святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ды малітва за хрысціянскую еднасць. У нядзелю 28 лістапада 2021 г. берасцейская грэка-каталіцкая парафія свв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя святкавала парафіяльнае свята. Урачыстую Боскую Літургію ўзначаліў протапразбітар Заходняга протапразбітарата (дэканата) БГКЦ а. Андрэй Крот, які нясе душпастырскае служэнне ў Гародні. Саслужыў яму […]
Падзяку за захаванне – на пачатку 90-х гадоў ХХ ст. – рукапісаў беларускага перакладу БІБЛІІ легенда…
Падзяку за захаванне – на пачатку 90-х гадоў ХХ ст. – рукапісаў беларускага перакладу БІБЛІІ легендарнага святара – а. Уладзіслава Чарняўскага (марыяніна) накіраваў архімандрыт Сяргей (Гаек) на рукі спадара Яўгена Андросіка. Гэта падзяка адносіцца да ўсіх маладых хрысціянаў (розных канфесій), які наведвалі ў Вішневе а. Уладзіслава, упарадкавалі скрыні з рукапісамі, пачалі кампутарны набор тэкстаў перад […]
Каб устрымаць сваіх вучняў ад пытанняў наконт свайго прыйсця, Хрыстос сказаў: «Пра гэтую гадзіну не …
Каб устрымаць сваіх вучняў ад пытанняў наконт свайго прыйсця, Хрыстос сказаў: «Пра гэтую гадзіну не ведае ніхто, ні анёлы, ні Сын (пар. Мц 24, 36). Не дадзена вам ведаць ні часу, ні хвіліны» (Дз 1, 7). Ён укрыў гэта, каб мы чувалі і кожны з нас лічыў, што гэта можа настаць яшчэ пры ягоным жыцці. […]
Грэка-католікі Беларусі малітвай суправаджаць Апостальскае падарожжа Папы Францішка на Кіпр і ў Грэ…
Грэка-католікі Беларусі малітвай суправаджаць Апостальскае падарожжа Папы Францішка на Кіпр і ў Грэцыю. =Аб Божым блаславенні ды ўмацыванні братэрства паміж католікамі (розных абрадаў) і праваслаўнымі маліліся вернікі ў храме Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску 1 снежня 2021 г. – напярэдадні візіта Папы на Кіпр. =У чацвер, 2 снежня ў храме парафіі Праведнага Язэпа ў […]
ДОБРАЯ ЗВЕСТКА: Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові.Візіт Папы Францішка на Кіпр і…
ДОБРАЯ ЗВЕСТКА: Візіт Папы на Кіпр і ў Грэцыю – крок у дыялогу любові.Візіт Папы Францішка на Кіпр і ў Грэцыю стане важным крокам на шляху “дыялогу любові” з Праваслаўнымі Цэрквамі. Такое меркаванне выказаў старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кард. Курт Кох – піша кс. Аляксандр Амяльчэня (Vatican News) 2-4 снежня 2021 г. Святы […]
https://catholic.by/3/news/belarus/47-gkc/14037-kozhny-mae-prava-na-isnavanne-nuntsyj-jozich-adznach…
https://catholic.by/3/news/belarus/47-gkc/14037-kozhny-mae-prava-na-isnavanne-nuntsyj-jozich-adznachyu-svyata-apostala-andreya-razam-z-minskimi-greka-katolikami «Кожны мае права на існаванне». Нунцый Ёзіч адзначыў свята апостала Андрэя разам з мінскімі грэка-католікамі У нядзелю 28 лістапада Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч наведаў грэка-каталіцкую парафію святога і праведнага Язэпа ў Мінску.
У Гародні свята апостала Андрэя Першапакліканага – 30.11.2021 душпастыры грэка-каталіцкіх парафій За…
У Гародні свята апостала Андрэя Першапакліканага – 30.11.2021 душпастыры грэка-каталіцкіх парафій Заходняга протапрэзбітарата правялі як Дзень малітвы і духоўнай рэфлексіі – у рамках праграмы “сінадальнага шляху”, што пад дэвізам “Коіноніа – удзел – місія” праходзіць ва ўсёй Каталіцкай Царкве. Увечары святаслужыцелі адслужылі святочную Боскую Літургію для вернікаў мясцовай парафіі, на якой з удзячнасцю Госпаду ўзгадалі […]
Усяхвальны апостал Андрэй ПершазваныСьвяты апостал Андрэй – брат сьв. Пятра, вучань Яна Хрысьціцеля…
Усяхвальны апостал Андрэй ПершазваныСьвяты апостал Андрэй – брат сьв. Пятра, вучань Яна Хрысьціцеля і Хрыста, а пасьля апостал. Паходзіў з Бэтсаіды, жыў у Капэрнауме, дзе быў рыбаком. Гэта яго сьв. Ян Хрысьціцель адправіў разам з ап. Янам да Хрыста, сказаўшы, што гэта і ёсьць Ягнё Божае. Пасьля Зыходу Сьвятога Духа на апосталаў, сьвяты Андрэй абвяшчаў […]
27 лістапада споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Тарасевіча, апошняга беларускага біск…
27 лістапада споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Тарасевіча, апошняга беларускага біскупа Грэка-Каталіцкай ЦарквыУладзімір Тарасевіч (на фота злева) нарадзіўся 27 лістапада 1921 г. у в. Клешнякі Лідскага павету Наваградскага ваяводства, цяпер Шчучынскі раён. Паходзіў з сям’і беларускіх католікаў. Напярэдадні Другой сусветнай вайны выехаў у ЗША да свайго дзядзькі, беларускага святара Янкі Тарасевіча, манаха-бенедыктынца ў […]