Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Здабыванне Ерыхона як вобраз перамогі Хрыста над гэтым светам

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Здабыванне ЕрыхонаУзяты ў аблогу Ерыхон абавязкова трэба было здабыць. Як здабывалі Ерыхон? Не падымалі супраць яго мяча, не накіроўвалі асадных машын, не пускалі стрэлаў. Выкарысталі толькі трубы святароў, і на іх гучанне рушацца муры Ерыхона. У Святым Пісанні Ерыхон часта з’яўляецца вобразам гэтага свету. Так, напрыклад, у Евангеллі чалавек, які сыходзіў з Ерусаліма ў Ерыхон […]

Пётр Татарыновіч — апостал рэлігійнага адраджэння Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

15 чэрвеня 1896 года нарадзіўся Пётр Татарыновіч – «апостал рэлігійнага адраджэння Беларусі». Беларускі ксёндз, які праводзіў беларусізацыю ў касцёле. Хоць быў рыма-каталіцкім святаром, спрыяў пашырэнню уніяцтва. Таксама належаў да БХД. Пасля вайны апынуўся на эміграцыі, дзе стаў кіраўніком і асноўным аўтарам беларускіх перадач «Радыё Ватыкана» ды дырэктарам місіянераў для эмігрантаў-беларусаў лацінскага абраду. Абараніў доктарскую дысертацыю […]

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае набор навучэнцаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/announcements/16024-katekhetychny-kaledzh-imya-zygmunta-lazinskaga-baranavichakh-abvyashchae-nabor-navuchentsa-na-2023-2024-navuchalny-god Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах абвяшчае набор навучэнцаў на 2023–2024 навучальны год Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія), які з’яўляецца адной з найстарэйшых каталіцкіх навучальных устаноў у Беларусі, абвяшчае набор навучэнцаў на 2023–2024 навучальны год.

Хаты з дранкай у біблейскім сюжэце: пра цікавінкі народнага іканапісу

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ХА­ТЫ З ДРАН­КАЙ У БІБ­ЛЕЙ­СКІМ СЮ­ЖЭ­ЦЕ«Хрысціянскія святы мы нярэдка ўспрымаем праз прысвечаныя ім абразы — вачыма аўтараў гэтых выяў. І сёння многіх асабліва ўражваюць іконы, што рабіліся ўмельцамі з народа, чыя непрафесійнасць кампенсавалася кранальнай шчырасцю. Падобныя творы, бы тыя масткі ў часе, дазваляюць зазірнуць у душы нашым далёкім продкам і калі не спазнаць, то хаця […]

Каталіцкія біскупы Беларусі выказалі заўвагі да новай рэдакцыі закона аб свабодзе сумлення

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/belarus/16029-katalitskiya-biskupy-belarusi-vykazali-svae-prapanovy-i-za-vagi-adnosna-novaj-redaktsyi-zakona-ab-svabodze-sumlennya-i-religijnykh-arganizatsyyakh Каталіцкія біскупы Беларусі выказалі свае прапановы і заўвагі адносна новай рэдакцыі закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных… З 5 чэрвеня на грамадскае абмеркавванне ў нашай краіне вынесена новая рэдакцыя закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях». Каталіцкія біскупы Беларусі выказваюць свае прапановы і заўвагі адносна новай рэдакцыі закона.

Навамучанікі беларускай зямлі і іх беатыфікацыя сярод мучанікаў Другой сусветнай вайны

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НАВАМУЧАНІКІ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ. Мучаніцкую смерць прынялі на тэрыторыі Беларусі: =БЕРАЗВЕЧЧА (Глыбкае): святары Мячыслаў Багаткевіч, Станіслаў Пыртэк, Уладзіслаў Мацьковяк; =РОСІЦА: айцы марыяне Юры Кашыра і Антон Ляшчэвіч; =БАРАВІКОЎШЧЫНА (Івянец): айцы францішкане канвентуальныя Ахілес Пухала і Герман Стэмпень; =БАРЫСАЎ: святар Генрык Глябовіч; =ПЕТРАЛЯВІЦКАЯ ГАРА (Слонім): сястры-непакалянкі Ева Ноішэўская і Марта Валоўская; НАВУМАВІЧЫ (Гродна): Мар’яна Бярнацкая. =Мучаніцкую сьмерць […]

12 чэрвеня — памяць 12-ці навамучанікаў Зямлі беларускай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

12 чэрвеня – Памяць 12-ці навамучанікаў Зямлі беларускай Сёньня сьвяткуем памяць 12-ці навамучанікаў Зямлі беларускай – пацярпелых падчас Другой сусьветнай вайны каталіцкіх сьвятароў, манахіняў і сьвецкіх людзей. Сярод іх была і Марыяна Бярнацкая, якая паходзіла з верных Каталіцкай Царкве ўніятаў з былой Холмскай епархіі. Падчас Другой сусьветнай вайны яна дабраахвотна прапанавала сваё жыцьцё ўзамен за […]

Хрыстос як дарога да праўды і сапраўднага жыцця

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Дарога да сапраўднага жыццяДарогай ёсць сам Хрыстос і таму кажа: «Я – дарога» (Ян 14, 6). Гэта сапраўды так, бо «праз Яго мы маем доступ да Айца» (Эф 2, 18). Аднак паколькі гэтая дарога не аддзелена ад мэты, а нават злучана з ёй, таму дадае: «… і праўда, і жыццё». Госпад − гэта дарога і […]

Уводзіны ў анатомію дабра, або чаму добрыя людзі выбіраюць недобрае

Грэка-католікі Беларусі #Царква

УВОДЗІНЫ Ў АНАТОМІЮ ДАБРА, АБО ЧАМУ ДОБРЫЯ ЛЮДЗІ НЯДОБРЫЯ Добро, должно быть, с кулаками,С хвостом и острыми рогами,С копытами и с бородой…(с) Багрецов Чаму людзі (добрыя) часам выбіраюць тое, што нам здаецца злом. Асабліва гэта тычыцца пытанняў перакананняў. Здаецца ж нармальны чалавек, а верыць ў нейкія глупыя, а то і страшныя з нашага пункту гледжання […]

Дзень аховы навакольнага асяроддзя і словы апостала Паўла пра стварэнне

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сёння адзначаецца Дзень аховы навакольнага асяроддзя«Стварэнне з надзеяй чакае сыноў Божых, – таму што стварэнне скарылася марнасці не па добрай волі, а па волі Таго, Хто ўпакорыў (яго), спадзяючыся, што і само стварэнне вызвалена будзе з рабства тлення ў свабоду славы дзяцей Божых. Бо ведаем, што ўсе стварэнні енчаць і пакутуюць дагэтуль; і не толькі […]