Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

У Лагішыне пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай, Каралевы Палесся

Грэка-католікі Беларусі #Царква

11 – 12 жніўня 2023: У ЛАГІШЫНЕ ўрачыстасці ў гонар Маці Божай, Каралевы Палесся *Адметнасцю сёлетніх урачыстасцяў будзе святкаванне 110-й гадавіны асвячэння цяперашняга касцёла-санктуарыя ў Лагішыне, які больш за стагоддзе таму быў адбудаваны пасля разбурэння папярэдняй святыні.Тут захоўваецца цудадзейны абраз Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі, вядомы шматлікімі Божымі ласкамі, якія вернікі атрымліваюць […]

Бог жадае скрушанага духу і міласэрнасці, а не даўніх ахвяраў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Бог адкінуў даўнія ахвяры, каб новы Закон Госпада нашага Ісуса Хрыста, пазбаўлены ярма неабходнасці, атрымаў ахвяру, якая б не паходзіла ад чалавека. Бо Ён кажа габрэям: «Ці не сказаў Я вашым продкам, калі вывеў іх з Егіпта, каб яны прыносілі Мне ўсеспаленні і ахвяры? Я толькі загадаў ім: “Няхай ніхто не задумвае зло супраць свайго […]

506 гадоў беларускаму кнігадрукаванню: Францыск Скарына і «Псалтыр» у Празе

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сёння 506 год беларускаму кнігадрукаванню. 6 жніўня 1517 года Францыск Скарына надрукаваў “Псалтыр” у Празе.У кнізе было размешчана і “генеалагічнае дрэва Ісуса” (глядзіце выяву).А адкрыццё для даследчыкаў “Псалтыра” адбылося ў 1776 і 1860-х гадах, калі кнігу выпадкова куплялі, прычым часам проста на кірмашы (звесткі паводле энцыклапедыі “Францыск Скарына і яго час”, 1988 г.). Цяпер у […]

Як рокаш Зебжыдоўскага паўплываў на становішча Уніяцкай Царквы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Да 1605 г. у Рэчы Паспалітай юрыдычна існавала толькі адна ўсходняя Царква – Уніяцкая. На працягу амаль 10 гадоў яна неаднаразова атрымлівала пацверджанне свайго статусу з боку дзяржаўнай улады. Сітуацыя пачала змяняцца з 1606 г., калі пасля сарванага Сойму незадаволенасць польскай шляхты каралём выліваецца ў паўстанне – рокаш Зебжыдоўскага (1606-1609), да якога далучаюцца праваслаўныя з […]

Гісторыя свята Перамянення Гасподняга і святыняў на гары Табор

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Святкаванне свята Перамянення паходзіць з IV ст. У гэты час св. Алена, маці імператара Канстанціна Вялікага, збудавала храм на гары Табор у гонар Гасподняга Перамянення. У кан. XI ст. крыжакі засталі на Таборы адразу некалькі цэркваў і кляштараў. Але ў XIII ст. прыйшлі мусульмане і ўсё спустошылі. Ерусалімскі патрыярх Кірыл II у 1860 г. на […]

Свята Перамянення і звычай блаславення першаплодаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Свята Перамянення прыпадае на той час, калі спеюць плады. Са старажытных часоў у Царкве ў гэты дзень у падзяку Богу адбываецца блаславенне першаплодаў. Гэты звычай хрысціянская Царква пераняла са Старога Запавету, які прыпісваў прыносіць першы плён у храм Гасподні. У Кнізе Зыходу чытаем: «Пачаткі пладоў зямлі тваёй прынось у дом Госпада, Бога твайго» (Вых. 23, […]

Хрыстова Перамяненне ўмацавала веру апосталаў Пятра, Якуба і Яна

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Апосталы верылі, што Ісус гэта Богам пасланы Месія, і гэтую веру публічна вызнавалі вуснамі апостала Пятра, аднак усё ж іх вера не была ўмацаваная. Хрыстос хоча ўмацаваць іх веру надзвычайным актам. Таму праз некалькі дзён пасля таго, як прадказаў ім Свае мукі і смерць, Ён бярэ з Сабою Пятра, Якуба і Яна, выходзіць з імі […]

Моладзь з Беларусі ўдзельнічае ў Сусветных днях моладзі ў Лісабоне

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/belarus/16179-yunaki-i-dzya-chaty-z-belarusi-razam-z-artsybiskupam-stane-skim-supolna-perazhyvayuts-dni-moladzi-lisabone Юнакі і дзяўчаты з Беларусі разам з арцыбіскупам Станеўскім супольна перажываюць дні моладзі ў Лісабоне З 2 па 4 жніўня ўдзельнікі Сусветных дзён моладзі, якія праходзяць у сталіцы Партугаліі Лісабоне, збіраліся на сустрэчы Rise up , падчас якіх супольна маліліся і разважалі на вызначаныя тэмы.

Салодкі абавязак чалавека: малітва і любоў да Бога

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Салодкі абавязак чалавека: маліцца і любіцьПамятайце, дзеці мае: скарб хрысціяніна – у небе, не на зямлі. Таму, дзе скарб ваш, туды таксама павінны імкнуцца і думкі вашыя. Салодкім абавязкам і заданнем чалавека з’яўляецца малітва і любоў. Маліцеся і любіце: вось у чым шчасце чалавека на зямлі. Малітва з’яўляецца нічым іншым як з’яднаннем з Богам. Калі […]

4 жніўня 1960 года Чэслаў Сіповіч атрымаў біскупскую хіратанію

Грэка-католікі Беларусі #Царква

4 жніўня 1960 г. – на Міжнародным эўхарыстычным кангрэсе ў Мюнхэне – біскупскую хіратанію атрымаў беларускі грэка-каталіцкі біскуп Чэслаў Сіповіч. (2 ліпеня 1960 г. Папа Ян ХХІІІ намінаваў яго тытулярным біскупам Марыямітанскім). Хіратанію савершылі ўкраінскі грэка-каталіцкі біскуп Іван Бучко ў саслужэньні з украінскім біскупам Платонам Карніляком і расейскім біскупам візантыйскага абраду Андрэем Катковым М.І.С.Уладыка Чэслаў […]