Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

06.01.2024. Берасьце, грэка-каталіцкая царква сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя. Сьвята Богазьяў…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

06.01.2024. Берасьце, грэка-каталіцкая царква сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя. Сьвята Богазьяўленьня Збаўцы нашага Ісуса Хрыста. Усхвалім, верныя, веліч Божае спагадлівасьці да нас. Дзеля нашых правінаў Ён, адзіны чысты і нятленны, стаўся чалавекам, прыняў наша ачышчэньне ў Ярдане, асьвяціўшы воды і нас, і скрышыўшы галовы зьмеяў. Дык зачэрпнем ваду з радасьцю, бо ласка Духа нябачна даецца […]

Малітва на асьвячэньне вады падчас сьвята Вадохрышча (Богазьяўленьня) ў грэка-каталіцкай царкве ў Б…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Малітва на асьвячэньне вады падчас сьвята Вадохрышча (Богазьяўленьня) ў грэка-каталіцкай царкве ў Берасьці, 06.01.2024. Трапар і кандак сьвята: Трапар (тон 1). Калі Ты, Госпадзе, хрысьціўся ў Ярдане, адбылося пакланеньне Тройцы. Голас Айца засьведчыў аб Табе, называючы Цябе любым Сынам; і Дух у выглядзе голуба пацьвердзіў праўдзівасьць гэтых слоў. Хрысьце Божа, які зьявіўся нам і сьвет […]

Над Ісусам з Назарэта, ногі якога апускаюцца ў воды Ярдана, раскрываецца светлае неба, Божая эпіфані…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Над Ісусам з Назарэта, ногі якога апускаюцца ў воды Ярдана, раскрываецца светлае неба, Божая эпіфанія. Ужо над таямнічым Слугою Гасподнім, вобразам Месіі, якога апяваў Ісая ў 42-м раздзеле сваёй кнігі, раступілася неба, спачыў на Ім Дух, прагучала ўрачыстае запэўненне: “Вось жа слуга Мой, якога падтрымаю, выбраннік мой, у якім мае ўпадабанне душа Мая; спаслаў Я […]

 м сведчыць аб распаўсюдзе свята Богаяўлення на ўвесь хрысціянскі Усход з датай святкавання 6 студзе…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 м сведчыць аб распаўсюдзе свята Богаяўлення на ўвесь хрысціянскі Усход з датай святкавання 6 студзеня. Не вядома, чаму святкаванне гэтага дня было ўстаноўлена на 6 студзеня — дата, якая, у тым ліку, сустракаецца ўжо ў III ст. Тлумачачы гэту дату ў IV ст., спрабуюць алегарычна паказаць, што 6 студзеня – дзень, звязаны са ззяннем Сонца […]

6 студзеня Царква адзначае свята Богаяўлення ГасподнягаУ свяце Богаяўлення мы ўшаноўваем хрышчэнне І…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

6 студзеня Царква адзначае свята Богаяўлення ГасподнягаУ свяце Богаяўлення мы ўшаноўваем хрышчэнне Ісуса ў рацэ Ярдан прарокам Янам. Гэтая падзея апісана ва ўсіх чатырох Евангеллях, якія ўвайшлі ў Новы Запавет, і яна з’яўляецца пачаткам публічнага служэння Ісуса. Ян — прарок, які бачыў сваю місію ў падрыхтоўцы людзей да ўдзелу ў новым этапе гісторыі — прыходзе […]

 Сёння спаўняецца 920 гадоў з дня нараджэння св. Еўфрасінні ПолацкайЕўфрасіння Полацкая (у міру Прад…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Сёння спаўняецца 920 гадоў з дня нараджэння св. Еўфрасінні ПолацкайЕўфрасіння Полацкая (у міру Прадслава) нарадзілася верагодна 5 студзеня 1104 г. у Полацку ў княжацкай сям’і. Яе бацькам быў малодшы сын Усяслава Чарадзея Святаслаў-Георгій. Бацькі збіраліся аддаць Прадславу замуж, але яна абрала іншы шлях. Прадслава прыйшла ў манастыр і пад імем Еўфрасінні таемна ад бацькоў прыняла […]

Вялікая таямніца Божага ўцелаўлення заўсёды застаецца таямніцай. Сапраўды, як Слова, Якое ў Сваёй Ас…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Вялікая таямніца Божага ўцелаўлення заўсёды застаецца таямніцай. Сапраўды, як Слова, Якое ў Сваёй Асобе сутнасна прысутнічае ў целе, можа ў той жа час і ў той жа асобе сутнасна цалкам знаходзіцца ў Айцу? Як Той, Хто па Сваёй прыродзе цалкам з’яўляецца Богам, можа цалкам стаць чалавекам па прыродзе? Як пры гэтым ніводная прырода не страціла […]

«Любі Госпада Бога твайго ўсім сэр­цам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім; а бліжняга т…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

«Любі Госпада Бога твайго ўсім сэр­цам тваім, і ўсёй душой тваёй, і ўсім розумам тваім; а бліжняга твайго, як самога сябе» (пар. Мц 22, 37. 39)Над гэтым заўсёды трэба думаць, над гэтым разважаць, гэта захоўваць, гэта рабіць, гэта выконваць. Любоў да Бога – гэта першае ў парадку запаведзяў, а любоў да бліжняга – першае ў […]

НАША ГІСТОРЫЯ.КНІЖНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.ФРАНЦЫСК СКАРЫНА. 2 студзеня (1518 г.) -506 гадоў з дня вых…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НАША ГІСТОРЫЯ.КНІЖНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.ФРАНЦЫСК СКАРЫНА. 2 студзеня (1518 г.) –506 гадоў з дня выхаду пражскага выдання Францыска Скарыны – кнігі “ЭКЛЕЗІЯСТ” (“Еклесиастесъ, или Соборникъ премудрого Соломона”) Ён уваходзіць у раздзел “Пісанні” Старога Запавету. Аўтарам лічыцца цар Саламон. Асноўны матыў “Эклезіяста” – марнасць чалавечых спроб пазнаць сэнс жыцця.Выданне адкрываецца тытульным лістом з гравюрай і назвай кнігі. […]

2 студзеня 1946 года ў Бутырскай турме загінуў Фабіян Абрантовіч – каталіцкі манах-марыянін, святар…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

2 студзеня 1946 года ў Бутырскай турме загінуў Фабіян Абрантовіч – каталіцкі манах-марыянін, святар усходняга абраду, архімандрыт. З 1939 года быў у зняволенні. Паводле ўспамінаў сукамэрнікаў, Абрантовіч зведаў жудасныя катаванні, пасля якіх “ён штодня прыходзіў – лепш сказаць – яго ўносілі і кідалі як мяшок”.А калі прыходзіў у сябе, тады “блізу ўвесь час праводзіў у […]