За ўсіх, хто курчыцца ў полымі вёсак,Хто ратуе краіну ад краху,За ўсіх, хто бясстрашна глядзіць у нябёсыЗ барыкады,З пушчыI з плахі. Напэўна лепшае нашае відэа, бо выклікае дрыжыкі нават у нас саміх.@BelWarriors Быў. Ёсьць. Буду… – Полк імя Кастуся Каліноўскага Унікальныя кадры вайны ва Ўкраіне і нашага Палка, пакладзеныя на верш славутага беларускага пісьменьніка Ўладзіміра […]
Полк імя Кастуся Каліноўскага
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца – @BelarusAndUkraineBot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Баец «Ракета» перадаў відэа з месца баявых падзей
“Пайшла заруба!” — відэа з месца баявых падзей ад нашага байца “Ракета”. “Партызан, партызан, партызан-рок!Беражы зубы, сістэмны п**арок!Партызан, партызан, партызан-рок!BRUTTO побач — атрад антысавок!” @BelWarriors
Полк Каліноўскага падзякаваў арганізацыі «Валькірыя» за актыўныя навушнікі
#падзякі_пост Полк імя Кастуся Каліноўскага дзякуе Грамадскай арганізацыі Валькірыя за актыўныя навушнікі. Дзякуем што набылі і даставілі нам з ЗША ды паклапаціліся пра вушы нашых байцоў на перадавой. Дзякуючы вам дзяўчаты мы пераможам. Абдымаем @BelWarriors
Баец Алесь расказаў, чаму далучыўся да Палка Каліноўскага
“Я там, дзе павінен быць. Адкупляю свае мінулыя грахі” Гэта словы нашага байца Алеся. Раней ён працаваў у дзяржсмі, але пасля 2020-га больш не змог там знаходзіцца. Ён звольніўся, прайшоў праз затрыманні, катаванні ў СІЗА і вымушаны ад’езд у Польшу. Але ад самага пачатку вайны далучыўся да Палка Каліноўскага і кажа, што нарэшце тут адчуў […]
Полк Каліноўскага падзякаваў за дапамогу байцам
#падзякі_пост Полк імя Кастуся Каліноўскага дзякуе «СпівДії Хаб Київ» за значную дапамогу для нашых байцоў. Дзякуючы вам мы сытыя і маем сілы працягваць біцца з ворагам. Штабу Прытулы дзякуем за вайсковыя біноклі і прылады сувязі. А неабыякавым дабрадзеям за планшэты Разам мы пераможам! @BelWarriors
Баец “Атам” паказаў кадры бою, у якім узялі ў палон трох рашыстаў і трафеі
Усім падзяліцца не можам, але трымайце трохі кантэнту з месца падзей ад нашага байца “Атама”. Гэта той самы бой, у якім мы ўзялі ў палон трох рашыстаў і яшчэ шмат трафеяў! @belwarriors
“Борт” пытаецца, як праходзіць вашае лета
“Борт” пытаецца: а як праходзіць вашае лета? Распавядайце ў каментарах @belwarriors
Полк Каліноўскага падзякаваў за пазадарожнік для эвакуацыі параненых і рыштунак
#падзякі_пост Полк імя Кастуся Каліноўскага шчыра дзякуе ананімным неабыякавым беларусам за цудоўны пазадарожнік для эвакуацыі параненых. Машына ўжо на перадавой. А таксама дзякуем сябрам беларусаў з Барсэлоны і Каталоніі за перададзены нам рыштунак для альпінісцкай падрыхтоўкі. Вялікі дзякуй за падтрымку і дапамогу!!! @BelWarriors
Ваяр Палка Каліноўскага Аляксей расказаў пра вайну, пратэз і будучыню Беларусі
“Ва ўсіх тут адна мэта – свабодная і незалежная Беларусь, што немагчыма без падзення расейскага рэжыму. Нашая першасная задача – абараніць Украіну, а потым Беларусь.”Ваяр Палка імя Кастуся Каліноўскага Аляксей з пазыўным «Псіхолаг» даў вялікае інтэрвью пра Беларусь, Украіну, вайну, свой пратэз ды пра тое, як ён глядзіць у будычыню (і што там бачыць). Чытаць […]
Аскепак міны трапіў у ствол кулямёта беларускіх ваяроў
Зброя нашых ваяроў заўжды на вастрыні атакі На фота наступства траплення аксепка міны ў ствол кулямёта @belwarriors