Зварот нашага байца да ўкраінцаў! Беларускі добраахвотнік «Альгерд» на ўкраінскай мове распавёў, чым займаюцца сапраўдныя беларусы, як яны на справах дапамагаюць Украіне і патлумачыў розніцу паміж беларусамі і лукашыстамі. Перашліце гэтае відэа ўкраінскім знаёмым, калі ў іх яшчэ ёсць прэтэнзіі да беларусаў. @BelWarriors
Полк імя Кастуся Каліноўскага
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца – @BelarusAndUkraineBot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Сяргей Бяспалаў распавёў пра стан Палка Каліноўскага і ягоныя страты
У сеціве з’яўляецца ўсё больш фэйкаў ад расейскіх прапагандыстаў пра нібыта разгром нашага палка, дзясяткі забітых і ўзятых у палон. Гэтую ж лухту радасна падхопліваюць лукашэнкаўскія прапагандысты. На жаль, часам нават і беларускія незалежныя медыя. У гэтым выпуску Сяргей Бяспалаў шчыра распавядае пра сённяшні стан палка і ягоныя страты. Глядзіце відэа, не верце крамлёўскім СМІ […]
Вадзім Шатроў: у мяне цяпер дзве Радзімы, я ваюю за абедзве
Вадзім Шатроў : «У мяне цяпер дзве Радзімы, я ваюю за абедзве» Апошняе відэа ў кампаніі баявых пабрацімаў, якое ён уласна здымаў. 44-х гадовы ўраджэнец Воршы, Вадзім «Папік» Шатроў жыў апошнія 23 гады ва Украіне. Асеў у Днепрапятроўскай вобласці, ажаніўся, гадаваў траіх дзяцей. Працаваў у будаўніцтве, сваімі рукамі пабудаваў дом для сям’і, займаўся фермерствам. На […]
Байцы рыхтуюцца да сутыкнення з варожымі салдатамі і баявымі сабакамі
Нашыя байцы рыхтуюцца да сутыкнення не толькі з варожымі салдатамі, але і з баявымі сабакамі!Паглядзіце рэпартаж з адной з нашых трэніровак са спецыяльным трэнерам і навучанымі сабакамі. Глядзець на YouTube @BelWarriors
Кухар Алесь «Мак» распавёў пра гатаванне падчас вайны
Вайна вайной, а абед па раскладу! Паглядзіце інтэрв’ю з адным з самых галоўных людзей у нашым палку, якога паважае без выключэння ўвесь асабісты склад — кухарам Алесем “Макам”. На відэа ён распавёў пра асаблівасці гатавання падчас вайны і свой уласны погляд на яе. Глядзець на YouTube @BelWarriors
Полк Каліноўскага працягвае набор парамедыкаў і пачынае набор аўтамеханікаў
ПОЛК ІМЯ КАЛІНОЎСКАГА ПРАЦЯГВАЕ НАБОР ПАРАМЕДЫКАЎ І ПАЧЫНАЕ НАБОР АЎТАМЕХАНІКАЎ! Мы запрашаем вас у шэрагі парамедыкаў, калі вы маеце медыцынскі досвед альбо вы медычны спецыяліст. У нас: Вы пройдзеце спецыяльную падрыхтоўку ў прафесійных гаспітальераў і атрымаеце кваліфікацыю парамедыка; пасля навучання з вамі будзе падпісаны кантракт з Узброеннымі сіламі Украіны, вы атрымаеце вайсковы квіток і штомесячны […]
Крысціна «Чабор» распавяла DW пра полк Каліноўскага і бой пад Лісічанскам
Афіцыйны спікер нашага палка Крысціна “Чабор” дала інтэрв’ю DW і распавяла апошнія навіны палка Каліноўскага. Што расказваюць пра бой пад Лісічанскам тыя, хто выжыў? Якія страты палка Каліноўскага за ўвесь час вайны? Ці будуць даваць беларусам у шэрагах ВСУ ўкраінскае грамадзянства? І што пагражае іх родным у Беларусі? Адказы на ўсе гэтыя пытанні глядзіце тут. […]
Полк Каліноўскага абверг паведамленні пра новую групу беларускіх байцоў у палоне
Беражыцеся прапагандыстаў і хайпажэраў! Некаторыя СМІ, давяраючы рашысцкім тэлеграм-памыйкам больш чым нам, паведамілі, што “група беларускіх байцоў Батальёну “Волат” Палка Кастуся Каліноўскага патрапіла ў палон”. Так, на распаўсюджаных фотаздымках шалом нашага ваяра Яна “Тромблі”, які патрапіў у палон раней, пра што мы паведамлялі. Наконт людзей у форме на фотаздымку побач, з пэўнасьцю можам сказаць толькі […]
Andris з сябрамі з Латвіі дапамог ваярам аўтамабілямі і гуманітарнай дапамогай
#падзякі_постНам дапамагаюць неабыякавыя людзі з усяго свету. Пажадаўшы застацца невядомым хлопец Andris з сябрамі з Латвіі, ужо дапамог нашым ваярам трыма аўтамабілямі і рознай неабходнай гуманітарнай дапамогай. Калі мы прапанавалі перадаць расейскай ардзе прывітанні, праз пасланне мінаў, ён папрасіў напісаць імёны сваіх родных, пацярпелых ад бальшавіцкіх рэпрэсій. Сёння Расея, як пераемніца бальшавікоў, працягвае генацыд еўрапейскіх […]
Добраахвотнік Васіль Парфянкоў знік без звестак пад Лісічанскам
«Мне крыўдна чытаць пасты, у якіх пішуць, што беларусы здраднікі, што беларусы для іх памерлі. Але мы не памерлі, мы тут.» – беларускі добраахвотнік Васіль Парфянкоў. Баец Палка імя Кастуся Каліноўскага Васіль «Сябро» Парфянкоў падчас бою пад Лісічанскам 26 чэрвеня знік без звестак. Сябро разам з іншымі беларускімі ваярамі, атрымалі загад правесці выведку, падчас якой […]