#прэс_рэліз Прэс-рэліз № 5: гібель нашага байца, спачуванні Палку Азоў, запуск нашага сайта, падзеі мінулага тыдня, адказы на пытанні. Глядзець на Youtube ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА: @BelarusAndUkraineBot Кантакты для СМІ і іншых асоб:@PressBelWar – тэлеграм-канал;@BelarusAndUkraineBot – чат-бот;[email protected] – пошта для вашых пытанняў. Давераныя валантэры нашага Палка:@belbatv @Froki327 ЯК ДАПАМАГЧЫ НАШАМУ ПАЛКУ: Перавод на карту (ў грыўнах):5375414126301919 […]
Полк імя Кастуся Каліноўскага
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца – @BelarusAndUkraineBot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Ваяры батальёна «Волат» развіталіся з пабрацімам, які загінуў пры штурме пазіцыі ворага
Ваяры батальёна «Волат» Палка Каліноўскага развіталіся са сваім пабрацімам, які па-геройску загінуў пры штурме ўмацаванай пазіцыі ворага. Наш баец змагаўся за вызваленне Украіны з марай аб вольнай Беларусі. Няхай жа памяць пра загінулага байца жыве ў кожным з нас! ГЕРОІ – НЕ ПАМІРАЮЦЬ! ГЕРОЮ – ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ! ГЕРОЮ – ВЕЧНАЯ СЛАВА! Полк Каліноўскага выказвае шчырыя […]
Ваенкамы другой арміі свету таўруюць ваенныя білеты адмоўнікаў
Весткі з Мордара. Колькасць оркаў, якія адмаўляюцца стаць угнаеннем для ўкраінскай зямлі, расце так імкліва, што ваенкамы “другой арміі свету” ужо заказваюць фірмовыя штампы, якімі таўруюць ваенныя білеты “хлусоў, баязліўцаў і здраднікаў”.
Баец батальёна «Волат» Тор распавёў пра службу і загінулых пабрацімаў
#рэпост_СМІ#інтэрвію “Я прыняў цьвёрдае рашэньне. Буду змагацца да той пары, пакуль буду жывы, ці пакуль не пераможам.” Баец батальёна “Волат” Палка Каліноўскага «Тор» расказаў Радыё Свабода пра службу ў войску і сьмерць пабрацімаў. Радыё Свабода — Беларусь «”Брэст” ніколі нікога ня кідаў. Гэта быў чалавек, які стаяў за сваіх падначаленых гарой» Пагутарылі зь беларускім добраахвотнікам […]
Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель байца батальёна «Волат»
Афіцыйная заява Палка ім. Кастуся Каліноўскага: Учора, 28 ліпеня, Полк Кастуся Каліноўскага панёс цяжкую страту. Падчас аперацыі па вызваленню ўкраінскага сяла ад расійскіх захопнікаў загінуў баец батальёна “Волат”. Памяць пра баявога сябра застанецца ў нашых сэрцах назаўжды. Героі не паміраюць! Полк Кастуся Каліноўскага выказвае шчырыя спачуванні сям’і і блізкім загінулага. Па просьбе сваякоў нашага пабраціма […]
Каліноўцы прайшлі навучанне ў украінскіх інструктараў па тактычнай медыцыне
“Прыярытэтнай для байца з’яўляецца баявая задача. Калі пры раненні мы можам дапамагчы сабе самі, мы не будзем рызыкаваць жыццём сваіх таварышаў, якім давядзецца нас выцягваць”, – кажа інструктар па тактычная медыцыне Ганна. Нядаўна каліноўцы атрымалі магчымасць набрацца досведу выратавання жыцця ў вядомых украінскіх інструктараў па тактычнай медыцыне з валанцёрскага аб’яднання “Пекельні видри”. Звяртаем вашу ўвагу, […]
Каліноўцы паказалі ў справе амерыканскі кулямёт М240
У мінулым выпуску рубрыкі “Наша зброя” мы расказалі вам пра амерыканскі кулямёт М240. Сёння вы можаце ўбачыць яго ў справе. А вы ведалі, што на ваенным жаргоне гэты кулямёт нярэдка называюць «М240 Брава»? Куляметчыку-каліноўцу – брава! Разам да Перамогі!@BelWarriors
Байцы Палка Каліноўскага падзякавалі Fundacja Zakres за машыну
#падзякі_пост Кожны вайсковы пацвердзіць, што без аўтамабіляў немагчыма весці сучасную манеўраную вайну. Байцы Палка Каліноўскага сардэчна дзякуюць польскім сябрам з некамерцыйнай арганізацыі Fundacja Zakres за машыну, якую тыя падрыхтавалі да выканання баявых задач на фронце.
Парамедык Палка Каліноўскага Кроп расказаў, чаму будзе змагацца да канца
“Я вырашыў заставацца да канца. Смерць? Гэта нічога незвычайнага, бо вайна ж!” Парамедык Палка Каліноўскага “Кроп” расказаў “Радыё Свабода” пра тое, як сустрэў пачатак поўнамаштабнай вайны ў Кіеве, пра рашэнне ўстаць на абарону Украіны, пра сваё баявое хрышчэнне і пра тое, чаму ён будзе змагацца з акупантамі да канца. Радыё Свабода — Беларусь «Першыя некалькі […]
Аскепак міны трапіў у аўтамат байца батальёна Тэрор
Лепшая абарона – гэта напад, а лепшая браня – гэта зброя! Гэта вам могуць наглядна пацвердзіць байцы батальёна “Тэрор” палка Кастуся Каліноўскага. Падчас выканання баявой задачы на Поўдні Украіны ў аўтамат нашага ваяра патрапіў аскепак міны. Яго ўладальнік пры гэтым не пацярпеў. Жыве Беларусь!Слава Украіне! Разам да перамогі!