Полк імя Кастуся Каліноўскага

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца – @BelarusAndUkraineBot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot

Байцы батальёна «Волат» выкарыстоўваюць кулямёт Браунінг М2 на пікапе каліноўцаў

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#наша_зброя Надышоў час пазнаёміцца бліжэй! Браунінг М2. Стогадовы кулямёт не страціўшы свайго баявога патэнцыялу, на ўзбраенні нашых хлопцаў! А калі Браунінг М2 усталяваны на пікап каліноўцаў – гэта забойная сіла!На відэа нашы байцы з батальёна “Волат”! Жыве Беларусь!Слава Україні! Глядзець на YouTube

Байцы Палка Каліноўскага паказалі відэа бою на Поўдні Украіны

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Мы паведамлялі вам пра вайсковую аперацыю па вызваленню вёскі на Поўдні Украіны, у якой таксама прымалі ўдзел байцы батальёну «Волат». У блізкім стралковым баю падчас штурму ўмацаваных пазіцый ворага загінуў ваяр Палка Каліноўскага.Зараз вы маеце магчымасць на свае вочы ўбачыць некалькі хвілін гэтага бою. Пачуць, як наўпрост над галовамі свішчуць кулі. Адчуць гэтую атмасферу. За […]

Два гады таму беларусы абралі свабоду і сталі пад сцягі Палка Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Два гады таму Беларусь зрабіла свой выбар. 9 жніўня 2020 года беларусы абралі свабоду. Свабода варта таго, каб за яе змагацца.Свабода варта таго, каб ахвяраваць дзеля яе жыццём.Свабода – гэта тое, дзеля чаго варта жыць. Менавіта таму мы, беларусы, сталі пад сцягі Палка Каліноўскага. Наш шлях да вольнай Беларусі ідзе праз вызваленне Украіны ад нашага […]

Полк Каліноўскага заявіў, што не ўдзельнічае ў канферэнцыі «Новая Беларусь»

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

8 жніўня 2022 года ў Вільні пачала работу канферэнцыя дэмакратычных сіл “Новая Беларусь”. У СМІ з’явіліся паведамленні, што ў рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Палка Каліноўскага. Афіцыйна заяўляем: удзел у канферэнцыі “Новая Беларусь” Полк Каліноўскага не планаваў. Прадстаўнікоў Палка на гэтым форуме няма.

Полк Каліноўскага падзякаваў Віктару Шакірзяну за гуманітарную дапамогу

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#падзякі_пост Полк Кастуся Каліноўскага ўдзячны сакратару Ровенскай гарадской рады Віктару Уладзіміравічу Шакірзяну за перададзеную ў чарговы раз гуманітарную дапамогу для нашых байцоў: прадукты харчавання, сродкі медыцынскай дапамогі.

У Роўне з’явілася вуліца Кастуся Каліноўскага

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Сёння ва ўкраінскім горадзе Роўна з’явілася вуліца Кастуся Каліноўскага Па рашэнню жыхароў гораду вуліца Віцебская будзе насіць імя нацыянальнага героя Беларусі, у гонар якога названы наш Полк.Байцы Палка Каліноўскага прынялі ўдзел у мерапрыемстве з гэтай нагоды па запрашэнню сакратара Ровенскай гарадской рады Шакірзяна Віктара Уладзіміравіча. Жыве Беларусь! Слава Україні!

Прэс-рэліз №6 Палка Каліноўскага: зарок навабранцаў, палігон і звесткі з фронту

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#прэс_рэліз Прэс-рэліз № 6: зарок навабранцаў, выезд на палігон, звесткі з фронту, адказы на пытанні Глядзець на Youtube ДАЛУЧЫЦЦА ДА ПАЛКА: @BelarusAndUkraineBot Кантакты для СМІ і іншых асоб:@PressBelWar – тэлеграм-канал;@BelarusAndUkraineBot – чат-бот; Давераныя валантэры нашага Палка: @belbatv @Froki327 ЯК ДАПАМАГЧЫ НАШАМУ ПАЛКУ: Перавод на карту (ў грыўнах):5375414126301919 (Monobank) Перавод на рахунак:USD IBAN: PL23102011850000410203263472EUR IBAN: PL18102011850000430203263464NAME: […]

Байцы паказалі правераны спосаб зняць стрэс пасля баявога выхаду

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#відэа Трэба хутка зняць стрэс і вы не ведаеце, як гэта зрабіць? У нашых байцоў ёсць правераны эфектыўны спосаб. Паглядзіце, як цудоўна хлопцы “адстрэсоўваюцца” пасля баявога выхаду. Глядзіце больш відэа ў нашым тік-ток!

Добраахвотнікі Палка Кастуся Каліноўскага далі ўрачысты зарок

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#зарок «Жыць Табою, памерці за Цябе i адрадзіць веліч Тваю! Жыве Беларусь! Жыве Вечна! Беларусь перадусім!» Добраахвотнікі, якія ўступілі ў шэрагі Палка Кастуся Каліноўскага, далі ўрачысты зарок заўсёды захоўваць вернасць Беларусі, быць вартымі памяці вялікіх продкаў і змагацца за свабоду свайго народа. Гэта зарок усіх тых, хто не можа змірыцца са злом і несправядлівасцю, гатовы […]

Мінамётчык «Тэрора» Алег «Альгерд» Аўчыннікаў даў інтэрв’ю Радыё Свабода

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#рэпост_СМІ #інтэрвію «У тую ноч ЗСУ разбілі расейскую калону. Вельмі прыгожа было». Мінамётчык батальёна «Тэрор» Алег «Альгерд» Аўчыннікаў распавёў журналістам Радыё Свабода, за што яго ў юнацтве адлічылі з універсітэту, як ён рабіў рэвалюцыю ў Беларусі, расеі і ва Украіне, чаму яго затрымліваў узброены патруль у Кіеве, за што ваююць расяяне і пра беларускія і […]