#інтэрвію Сёння камандзір Палка Кастуся Каліноўскага Дзяніс “Кіт” Прохараў і яго намеснік Вадзім “Ігар” Кабанчук пагутарылі ў прамым эфіры з Маркам Фейнгіным на яго папулярным інфармацыйна-аналітычным канале “Фейгін Live”. Кіт і Ігар адказвалі на вострыя пытанні пра беларускіх добраахвотнікаў на расейска-украінскай вайне, пра сваё бачанне знешняй і ўнутранай палітыкі Беларусі, пра магчымыя сцэнары развіцця падзей […]
Полк імя Кастуся Каліноўскага
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца – @BelarusAndUkraineBot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Памяці Алеся Чаркашына, першага беларускага добраахвотніка, які загінуў за Украіну
#памяць «Гэта наша вайна». Памяці Алеся Чаркашына – першага беларускага добраахвотніка, які загінуў за Украіну! У гэты дзень, сем гадоў таму, у спісе беларускіх добраахвотнікаў, якія загінулі на вайне ва Украіне, з’явілася першае імя: Алесь Чаркашын.Берасцеец Алесь быў сярод тых беларускіх хлопцаў, якія ўжо ў далёкім 2014-м дакладна ўсведамлялі, што адпор «рускаму свету» можна даць […]
Каліновец Андрэй «Чылі» Рубанаў распавёў пра стварэнне баявых беспілотнікаў
#рэпост_СМІ #інтэрвію Беспілотнік «Балалайка»: баец Палка Каліноўскага сканструяваў баявы дрон. Як табе такое, Ілон Маск? Каліновец Андрэй «Чылі» Рубанаў падзяліўся з журналістамі інтэрнэт-партала Зеркало сакрэтам свайго пазыўнога, растлумачыў, чаму яго краінай для жыцця пятнаццаць гадоў таму стала Украіна, распавёў, як у даваенным мінулым ствараў дэвайсы, якія кіруюцца сілай думкі, а з пачаткам поўнамаштабкі пачаў канструяваць […]
Полк Кастуся Каліноўскага запусціў рассылку навін на ангельскай мове
#навіны #news Every Monday, a press release of the news is published on the official channels of the Kastus Kalinouski Regiment. By popular demand, we have created the opportunity to receive every Wednesday news digest in English.FOLLOW THE LINK and subscribe to our newsletter. Кожны панядзелак на афіцыйных каналах Палка Кастуся Каліноўскага публікуецца прэс-рэліз навін. […]
Байцы батальёна «Волат» знішчылі пазіцыю расейцаў у паўднёвых шыротах Украіны
#фронт Падарункі ад Кастуся: СТРК каліноўцаў у справе У рашыстаў больш няма буйнакалібернага станковага кулямёта ДШК, мадэрнізаванага кулямёта калашнікава і боекамплекта да іх. Малатанажнага грузавога аўто расейцы таксама больш не маюць. Ды і сама іх пазіцыя ў паўднёвых шыротах Украіны больш не існуе. Так працуюць байцы батальёна “Волат”! Жыве Беларусь!Слава Украіне! Глядзець на YouTube
Дзённік Каліноўца: гісторыя другая пра курс маладога байца ў Кіеве
#дзённік_каліноўца Дзённік Каліноўца. Гісторыя другая. Самым страшным і адначасова самым недарэчным з таго, што я бачыў на гэтай вайне, была дупа. Так: чалавечая дупа. Частка цела. У самым прамым сэнсе гэтага слова, бо іншых частак у дупы проста не было. Ні ног, ні тулава – нічога. Адна дупа. Сама па сабе.Мы праходзілі курс маладога байца […]
У Палку Каліноўскага прайшоў рытуал прыняцця баявога сцяга
#падзея «Волю беларусаў да свабоды не загасіць!» Учора, 24 жніўня, Украіна святкавала Дзень Незалежнасці. Сёння свой Дзень Незалежнасці магла б святкаваць і Беларусь. 25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь набыла статус канстытуцыйнага закона, што азначала абвяшчэнне Незалежнасці краіны. Але зараз Беларусь фактычна знаходзіцца пад акупацыяй. Сёння, у гэты гістарычны для Беларусі […]
Выведнік Палка «Аўгуст» распавёў пра жнівень-2020 і вайну ва Украіне
#размова Выведнік Палка з пазыўным “Аўгуст” пра жнівень-2020 у Беларусі і пра сваю вайну ва Украіне 2022-га «Мне прыемна чуць, калі ўкраінскія вайскоўцы кажуць, што пасля перамогі тут, хочуць дапамагчы нам разабрацца з лукашэнкам!» Яўген «Аўгуст» Міхасюк падчас гутаркі з украінскім блогерам Аляксандрам БалаганОFF патлумачыў, чаму ён Аўгуст, а не Жнівень, распавёў, як велапрабег у […]
Полк Каліноўскага змагаецца ва Украіне «за нашу і вашу свабоду»
#віншаванне “За нашу і вашу свабоду!” Паўгады таму, 24 лютага, расейская арда рвалася да Кіева, выхваляючыся, што праз тры дні ў сталіцы Украіны адбудзецца парад пераможцаў. Рускія танкі сёння на Майдане: спаленыя, раздзяўбаныя ўшчэнт. Гэта менавіта той парад, якога варта “другое войска свету”. Адбыўся ён дзякуючы таксама і нашым хлопцам – беларускім добраахвотнікам Палка імя […]
У каліноўцаў з’явілася замена аўтамату Калашнікава — штурмавая вінтоўка SCAR-L
#наша_зброя Goodbye, Калашнікаў! У каліноўцаў ёсць годная замена савецкаму аўтамату! Калі вы думаеце, што баявымі штурмавымі вінтоўкамі SCAR-L узброеныя толькі байцы спецпадраздзяленняў ЗША і героі папулярных камп’ютарных гульняў, то вы памыляецеся. SCAR-L у руках ваяроў Палка Каліноўскага – гэта забойная сіла. Зброевая сістэма SCAR была распрацавана ў 2004 годзе для конкурсу на стварэнне новага аўтамата […]