Полк імя Кастуся Каліноўскага

Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца – @BelarusAndUkraineBot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot

Полк імя Кастуся Каліноўскага названы ў яго гонар як прыклад барацьбы з расійскай імперыяй

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Кастусь Каліноўскі паказаў нам прыклад барацьбы з расійскай імперыяй, таму наш Полк і названы ў яго гонар. Але зараз мы павінны скончыць пачатае Каліноўскім і маем усе магчымасці знішчыць расію як імперыю з яе імперскім менталітэтам.

Пехацінец з пазыўным “Франц” батальёну “Літвін” паказвае пазіцыю на нулі каля ворага

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Рэпартаж з “нуля”. Пехацінец з пазыўным “Франц” батальёну “Літвін” Палка Каліноўскага паказвае пазіцыю “на нулі” ў некалькіх сотнях метраў ад ворага. Баец адзначае, што апошні дзень быў спакойным, але напярэдадні вораг рабіў спробу штурму. Пехацінцы батальёна “Літвін” заўважылі набліжэнне варожых салдат і адкрылі агонь з кулямётаў і аўтаматаў. Таксама дапамагла падтрымка БПЛА і мінамётчыкаў Палка […]

21 студзеня ў Варшаве сустрэча з камандзірам Палка Каліноўскага Дзянісам Прохаравым

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

21 студзеня ў Варшаве пройдзе сустрэча з камандзірам Палка Каліноўскага Дзянісам “Кітом” Прохаравым.Час: 14:00Месца: “Беларускі дом”(ul. kryniczna 6)

Прадстаўнікі Палка імя Каліноўскага сустрэнуцца з беларускімі дыяспарамі ў 12 гарадах Еўропы

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

12 гарадоў Еўропы! Прадстаўнікі Палка імя Каліноўскага сустрэнуцца з беларускімі дыяспарамі. Падрабязней: https://bel.army/news/2706.html

Новыя ваяры Палка імя Кастуся Каліноўскага рыхтуюцца да будучых баявых задач і медэвакуацыі

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Новыя ваяры у Палку 1. Асабісты склад падраздзяленняў Палка актыўна рыхтуецца да будучых баявых задач: – радыёсувязь, – БПЛА – мінна-выбухавая справа – заняткі на палігоне 2. Рота медэвакуацыі працуе без перапынку – для іх заўсёды ёсць задачы на баявых пазіцыях. 3. Украінскія школьнікі падзякавалі рэктурам палка. Глядзіце ў нашым сюжэце як гэта было. НАГАДАЕМ: […]

Байцы батальёна “Літвін” Палка Каліноўскага паказалі працу БПЛА і мінамётаў у баявых умовах

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Байцы батальёна “Літвін” Палка Каліноўскага паказалі зладжаную працу БПЛА і мінамётаў. Беспілотнік, відэазапіс з якога вы ўласна і бачыце, зафіксаваў перамяшчэнне і накапленне варожай пяхоты ў лесапаласе. Атрымаўшы з паветра дакладныя каардынаты расейскага бронетранспарцёра, беларускія ваяры знішчаюць яго адным трапным мінамётным стрэлам, пасля чаго вораг спешна рэціруецца, забіраючы целы загінулых падчас атакі салдат.

Беларусы рыхтуюцца да Новага года ў выгнанні і на пазіцыях з надзеяй на перамогу ў 2024 годзе

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Любыя беларусы!Калядная вячэра — гэта святая традыцыя, калі ўсёй вялікай сям’ёй збіраюцца за святочным сталом у сваёй хаце. Але ўжо які год запар беларусы рыхтуюцца да Новага года ў розных кутках свету на выгнанні, за кратамі турмаў і ізалятараў, пад варожымі абстрэламі ў сцюдзёных акопах…Усё ж мы безупынна дбаем над нашым святам.Дзве тысячы дваццаць трэці быў […]

Полк імя Кастуся Каліноўскага апублікаваў фінансавую справаздачу і вынікі аўдыту за 2022–2023 гг.

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

Полк існуе не ў апошнюю чаргу дзякуючы падтрымцы і данатам. Таму нам важна быць адкрытымі і шчырымі з нашымі партнёрамі і валанцёрамі. Прадстаўляем вам вынікі незалежнага аўдыту і фінансавую справаздачу за перыяд з 1 ліпеня 2022г. па 1 лістапада 2023г. Дзякуючы Вам мы закрывалі наступныя патрэбы: – рамонт машын і запчасткі да іх;– абсталяванне ўласнага […]