Нашыя хлопцы – на пазыцыях у Ірпені. Кіеў можа засынаць спакойна! Ведаеце, што гэта за “агрэгат”? @BelWarriors
Полк імя Кастуся Каліноўскага
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца – @BelarusAndUkraineBot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Гетьманські Пензлі перадалі працу для Батальёну Кастуся Каліноўскага
Хто ведае гісторыю нашага народу – той беспамылкова адкажа: хто заўжды бачыў у нас братоў, а хто хацеў пераўтварыць нас у рабоў. “ЗА НАШУ І ВАШУ СВОБОДУ” “ЗА НАШУ І ВАШУ СВАБОДУ” Гетьманські Пензлі для Батальёну Кастуся Каліноўскага
Рэпартаж з Нівак пасля абстрэлу жылога раёна Кіева расейскімі «Градамі»
“Тады так не зьнішчалі жылыя дамы й людзей не забівалі”, – кажа бабуля, якая перажыла нямецкую акупацыю, а цяперака – пуцінафашысцкія “Грады”. Учора раніцай пад абстрэл рэактыўных сыстэм залпавага вагню патрапілі Ніўкі – раён на захадзе Кіева. Мы праехаліся паглядзець, што за ваенныя аб’екты зьнішчае расея, ды пагутарылі зь людзьмі, якія сталіся сьведкамі ды ахвярамі […]
У Варшаве шукаюць дзве кватэры для валантэраў і рэкрутаў Батальёну Каліноўскага
УВАГА ЖЫХАРАМ ВАРШАВЫ! Дарагія сябры! Для патрэбаў валантэраў і рэкрутаў Мабілізацыйнага Цэнтру Батальёну імя Кастуся Каліноўскага ў Варшавепатрэбныя 2 кватэры на працяглы час па адэкватным кошце, Варшава ці блізкі прыгарад! Маеце варыянты? Пішыце: @mnmnmdl @BelWarriors
Валантэры Батальёну запісалі песьню для беларускіх вайскоўцаў ва Ўкраіне
Медыяфронт – яшчэ адзін важны фронт у нашую інфармацыйную эру! Валантэры нашага Батальёну ў вольны час запісваюць вясёлыя песьні па-беларуску. Гэтым разам яны зьвярнуліся да беларускіх вайскоўцам з падказкаю: што трэба рабіць ва Ўкраіне, каб застацца жывым. Лёгка запомніць! Лепей – выканаць! Крыніца
Беларускія паўстанцы змагаюцца за Ўкраіну ў рэпартажы BBC News
Беларускія паўстанцы змагаюцца за Ўкраіну супраць расеі – рэпартаж BBC News: https://www.youtube.com/watch?v=TQGCtVzyjbA Belarus rebels fight for Ukraine against Russia – BBC News Belarus has been an ally of Russia in its war in Ukraine. Belarus shares a border with Ukraine and has been used by Russian troops as a staging post for the invasion. But […]
Дабраахвотнікі Батальёну з Ірпеня перадаюць прывітаньне «канапным экспертам»
Дабраахвотнікі нашага Батальёну перадаюць з Ірпеня прывітаньне ўсім “канапным экспертам”: “Мы – на пазыцыях, смажым ворага ў фальзе іх тэхнікі!” @BelWarriors
Для дапамогі Батальёну дадалі рахунак у польскіх злотых
Па шматлікіх просьбах дадаем рахунак у польскіх злотых: PLN IBAN: PL26102011850000430203189891NAME: PAVEL KUKHTAADDRESS: Kryniczna 6, 03-934 Warszawa, PolskaBANK SWIFT (калі трэба): BPKOPLPW Як яшчэ дапамагчы Батальёну? Чытайце тут!
Сяржук Сокалаў-Воюш напісаў песьню пра хлопцаў Батальёну Каліноўскага
Вядомы беларускі бард Сяржук Сокалаў-Воюш, аўтар “Беларусь мая” (Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю…) ды беларускага тэксту да Палянэзу Агінскага “Разьвітаньне з Радзімай” напісаў песьню пра хлопцаў нашага Батальёну! Арыгінал на Youtube
Батальён Каліноўскага нагадаў пра 158-ю гадавіну забойства Кастуся Каліноўскага
158 год таму быў забіты Кастусь Каліноўскі – беларускі герой і адзін з кіраўнікоў вызваленчага антырасейскага паўстаньня 1863-64 гадоў. 22 сакавіка 1864 года расейскія акупанты павесілі гэтага вялікага змагара за нашу і вашу свабоду. Перад сьмерцю Каліноўскі пасьпеў напісаць зварот, які сёньня вядомы пад назвай «Лісты з-пад шыбеніцы». На жаль, гэтыя словы актуальныя і дагэтуль: […]