Батальён, безумоўна, зьяўляецца часткаю УСУ, але мы – Батальён беларусаў! Днямі атрымалі ад беларусаў Чыкага значкі з Пагоняй – ды ўжо ўпрыгожылі нашую форму! Каб усе бачылі й здалёк адрозьнівалі сапраўдных беларусаў з “Пагоняю” ад чырвона-зялёных пачвараў.Дзякуем за падтрымку ды дапамогу! Беларус беларусу беларус, як бы далёка адзін ад аднаго мы не знаходзіліся!Жыве Беларусь!
Полк імя Кастуся Каліноўскага
Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага – беларускага падраздзялення ЗСУ, якое вызваляе Беларусь праз вызваленне Украіны.
Афіцыйная старонка: https://bel.army/
Далучыцца – @BelarusAndUkraineBot
СМІ: https://t.me/PressBelWar
Рэзерв-бот: @Rezbat_bot
Батальён адзначыў 30 000 падпісантаў тэлеграм-канала
АГОНЬ! Даем залп па орках з нагоды дасягненьня нашым тэлеграм-каналам рубяжу ў 30 000 падпісантаў! Дзякуем за ўвагу, дзякуем за падтрымку! Хочаш стаць часткаю нашага слыннага Батальёну?ДАЛУЧАЙСЯ! @BelarusAndUkraineBot
М2 Браўнінг распавядае пра сябе ў новым інтэрвью Батальёну
Працягваем публікаваць інтэрвью з тымі, хто ваюе на баку Ўкраіны. Знаёмцеся, М2 Браўнінг – кулямёт, што прабівае нават сучасныю бронетэхніку. Але лепей ён распавядзе пра сябе сам: https://youtu.be/aeVu4ZvwXMc А яшчэ, як Вы бачыце, ў нашага Батальёну зьявіўся афіцыйны youtube-канал, падпісвайцеся!
У Мукачаве вуліцу «Беларускую» перайменавалі ў гонар Кастуся Каліноўскага
Ва ўкраінскім горадзе Мукачава зьявілася вуліца Кастуся Каліноўскага! Раней яна называлася “Беларуская”. Падвойны плюс: беларускую назву вуліца “Беларуская” не згубіла, але атрымала назву нават лепшую – падкрэсьлена-беларускую! Мясцовыя ўлады ў рамах дэрусіфікацыі агулам зьмянілі назвы 62 вуліц. @BelWarriors
Батальён Каліноўскага падзякаваў валантэрам і фондам за дапамогу на перадавой
#падзякі_пост Батальён імя Кастуся Каліноўскага выказвае падзяку другой лініі фронту – валантэрам! Дзякуючы вам нашыя вочы лепей бачаць, вушы – лепей чуюць, нашыя сэрцы й галовы абароненыя, а мы самі – апранутыя й абутыя! За асаблівыя падарункі да Вялікадня дзячым Дабрачыннаму фонду Сяргея Прытулы: цеплавізары, РПС ды рацыі, якія былі дастаўленыя нашым байцам наўпрост на перадавую! За […]
Урывак з песні Зміцера Вайцюшкевіча «Наш Сцяг»
Лунае, нескароны,На векавых вятрахНаш, ад крыві чырвоны,Ад болю белы, сцяг. Наш бел-чырвона-белы,Нябесны, вольны, смелы,Наш бел-чырвона-белы,Наш сцяг, наш сцяг, наш сцяг… Бясконца наша мара аб свабодзеВядзе нас па зямлі і па вадзе,Як сонца, што ніколі не заходзе,Як зорка, што ніколі не ўпадзе. З песні “Наш Сцяг” Зміцера Вайцюшкевіча.
Міны падрыхтаваны як помста за забітых ваяроў
Міны падрыхтаваны, помста за нашых забітых ваяроў. Маскалі хутка атрымаюць ад нас падарункі!
Батальён на перадавой знішчае ворага і абяцае паказаць відэа пасля перамогі
Вы запытвалі, чым мы там займаемся? Мы на перадавой, знішчаем ворага! Па зразумелых прычынах, самае цікавае застаецца пакуль без відэа. Пасля нашай перамогі пакажам, адкуль вяліся наступы
Дабраахвотнік Батальёну імя Кастуся Каліноўскага з пазыўным «Лешы» стаў героем інтэрв’ю
Знаёмцеся, дабраахвотнік нашага Батальёну імя Кастуся Каліноўскага, пазыўны “Лешы”. Ня той лясун, якога баяцца дзеці ў лесе. Нашага “Лясуна” варта баяцца рускім оркам! Як дырэктар прадпрыемства з Беларусі стаў абаронцам Украіны – глядзіце ў нашым новым інтэрвью. https://youtu.be/JS8wpabm7bE Позывной «Леший» – Батальон имени Кастуся Калиновского Знакомьтесь, доброволец Батальона имени Кастуся Калиновского с позывным “Леший”. Это не […]
Батальён дзякуе валанцёрам і мецэнатам за дапамогу, прысмакі і падтрымку фронту
Шчыры дзякуй за дапамогу нашым валанцёрам! Спадарыням Аксане, Таццяне і валанцёрам з паўднёваўкраінскага за вялікую колькасць розных прысмакаў, якія даставілі на фронт. І дабрачынны фонд Starlife Foundation для супрацоўніцтва і каштоўных кантактаў Цудоўным дзяўчатам з Жаночага ветэранскага руху, якія заўсёды дапамагаюць нашаму батальёну перавязкамі і ежай. Вы грэеце нашыя сэрцы Тройчы дзякуем нашым сталым мецэнатам, […]