Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

9 лютага ў Рыме пройдзе мітынг «Свабодныя народы супраць расійскай дыктатуры»

Беларусы Замежжа

Дарагія беларусы! 9 лютага ў Рыме (Largo Corrado Ricci, Fori Imperiali) а 15:00 будзе мітынг «Свабодныя народы супраць расійскай дыктатуры». Мы выступаем за свабоду і справядлівасць. Мы — супраць імперыялізму і вайны! Далучайцеся да беларусаў, украінцаў, грузін і іншых народаў, што падтрымліваюць адно аднаго ў барацьбе супраць агрэсіі і дыктатуры. Разам мы больш моцныя. Ваш […]

Паліна Шарэнда-Панасюк вызвалена пасля гадоў зняволення і судоў

Беларусы Замежжа

Паліна Шарэнда-Панасюк на волі і ў бяспецы Пасля трох падаўжэнняў тэрміну і чатырох судоў, пасля гадоў зняволення за краты выйшла моцная жанчына, маці і праваабаронца. З 3 студзеня 2021 года яна прайшла праз усе формы ціску і ізаляцыі, але не зламалася. 1 лютага 2025 года Паліна нарэшце атрымала свабоду. За мяжой яе чакалі двое сыноў […]

Арт Маркет эмоцый да Дня Закаханых у Варшаве з фудзонай і фотазонай на Chmielna 9

Беларусы Замежжа

Арт Маркет эмоцый да Дня Закаханых у самым сэрцы Варшавы Новае месца! Асобная фуд зона з кавай і блінамі Дзе? Варшава | Chmielna 9 Што будзе? Крутые майстры, унікальныя прадукты, фудзона, фотазона і класная атмасфера! А яшчэ вас чакае міні-выстава графікі, таленавіты шаржыст і сюрпрызы для першых гасцей маркета! Біжутэрыя: Bioevgenika, KarLen, Belaruskicry, Ingriya, make.sense, […]

Правовая инициатива помогает беларусам, покидающим страну из-за политических преследований

Беларусы Замежжа

Правовая инициатива поддерживает беларусов, покидающих страну из-за политических преследований. Вы можете получить консультации по миграции, безопасности, а также помощь юристов при угрозе депортации, экстрадиции или задержания. Получить помощь можно:• Через анонимную платформу • Заполнив гугл-форму на сайте Правовой инициативы:-для запроса документов в миграционные органы-для юридической консультации • Связавшись напрямую:E-mail: [email protected]Телеграм: @pravovaya_initsiativa Подробнее по ссылке. Беларусы […]

Музычнае свята “Беларускія вячоркі” з песнямі і танцамі адбудзецца 8 лютага ў Вільні

Беларусы Замежжа

Музычнае свята “Беларускія вячоркі” У праграме народныя і аўтарскія песні, танцы, жарты, загадкі – усё, што ўключае старая беларуская традыцыя вячорак зімовымі вечарамі. У свяце ўдзельнічаюць: “Гоман”, “Валошкі”, “Зялёны лес”, Сяргей і Таццяна Шанкіны, Сяргей Шарамет. 8 лютага а 14.00 Raugyklos, 25, Vilnius Дом нацыянальных суполак Уваход вольны, але данаты вітаюцца #БЗ_афіша Беларусы Замежжа | […]

Беларусы замежжа правялі акцыі супраць бязвыбараў у Беларусі ў розных гарадах свету

Беларусы Замежжа

Акцыі беларусаў замежжа з нагоды бязвыбараў у Беларусі 26 студзеня 2025 года ў Беларусі прайшлі так званыя прэзідэнцкія выбары, падчас якіх Лукашэнка чарговы раз незаконна ўзурпаваў уладу. Выбарчыя камісіі складаліся толькі з прыхільнікаў рэжыму, незалежнае назіранне было забаронена — вынікі такіх «выбараў» былі ўсім вядомы загадзя. Каля 2 мільёнаў беларусаў і беларусак замежжа пазбавілі права голасу. […]

У Кіеве развіталіся з Марыяй Зайцавай, беларускай добраахвотніцай, загінулай пад Пакроўскам

Беларусы Замежжа

Сёння ў Кіеве адбылося развітанне з Марыяй Зайцавай, беларускай добраахвотніцай, якая загінула ў баях пад Пакроўскам. Яна служыла ў Другім Інтэрнацыянальным Легіёне абароны Украіны, змагаючыся супраць расейскай агрэсіі. Марыя — сапраўдная гераіня. Памяць аб ей назаўжды застанецца ў гісторыі вольнай Беларусі!

2 лютага – Дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага, героя Беларусі і лідара паўстання 1863–1864

Беларусы Замежжа

2 лютага – Дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага Сёння мы ўшаноўваем памяць Кастуся Каліноўскага — героя Беларусі, які змагаўся за свабоду нашай краіны. Ён узначаліў паўстанне 1863–1864 гадоў супраць Расейска імперыі. Каліноўскі хацеў, каб Беларусь была вольнай і незалежнай. Таго ж жадаем і мы. Яго мара – вольная Беларусь – працягвае натхняць новых герояў. У яго […]

1 лютага ў Беласточчыне прайшоў KALINOŬSKI MARŠ 2025, прысвечаны Кастусю Каліноўскаму

Беларусы Замежжа

1 лютага на Беласточчыне прайшоў KALINOŬSKI MARŠ 2025, прымеркаваны да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўшанаваньня памяці герояў Паўстаньня 1863-64 гадоў 1 лютага зьяўляецца датаю пачатку Паўстаньня супраць расейскіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы ў 1863 годзе, а 2 лютага нарадзіўся адзін з галоўных герояў нашай нацыі – Кастусь Каліноўскі . Мерапрыемства пачалося ў […]

1 лютага 1863 года пачалося паўстанне Кастуся Каліноўскага ў Беларусі і Літве

Беларусы Замежжа

1 лютага 1863 года у Беларусі і Літве пачалося паўстанне, знанае як паўстанне Кастуся Каліноўскага.Пароль паўстанцаў нашага краю:– Каго любішь?– Люблю Беларусь!– То ўзаемна!Паўстанне пад кіраўніцтваім Кастуся Каліноўскага дало Беларусі безліч герояў, заклала наш нацыянальны вектар змагання з маскавітамі за наш край,за нашае правы,за нашую незалежнасць,за нашыя вольнасці на ўсе гады і па сёння. Дапамагло […]