23 лютага традыцыйны мітынг салідарнасці беларусаў быў прысвечаны трэцяй гадавіне ўварвання расеі ва Украіну“На плошчы Вінцаса Кудзіркі была арганізаваная выстава партрэтаў беларусаў-добраахвотнікаў, якія аддалі свае жыцці ў шэрагах ЗСУ на вайне крамлёўскага рэжыму супраць украінскага народа. Мінакам раздаваліся ўлёткі пра ўдзел вольных беларусаў — ваяроў, чыгуначных партызанаў, валанцёраў і дыяспар у розных краінах у падтрымцы […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Беларусы Вялікабрытаніі і Бельгіі перадаюць аўтамабіль і гуманітарную дапамогу для Палка Каліноўскага
Выказваем шчырую падзяку беларусам Вялікабрытаніі і Бельгіі за аўтамабіль і гуманітарную дапамогу для Палка Каліноўскага! Усё ўжо перададзена на фронт.
8 сакавіка: Дзень салідарнасці з беларускімі жанчынамі і дабрачынны збор на іх падтрымку
8 сакавіка – Дзень салідарнасці жанчын у барацьбе за свае правы Многія беларускія жанчыны сёння сутыкаюцца з цяжкасцямі: хтосьці яшчэ ў зняволенні, хтосьці ўжо на волі, але мае патрэбу ў падтрымцы. У знак салідарнасці з беларускамі мы аб’яўляем штогадовы дабрачынны збор на дапамогу пацярпелым жанчынам. Акцыю арганізоўвае праект Служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі» (фонд BYSOL, грамадская […]
Група Irdorath распачала Еўрапейскае турнэ з Нідэрландаў і выступіла ў Бельгіі
Сваё вялікае Еўрапейскае турнэ група Irdorath распачыла 21 лютага з Нідэрландаў. І ўжо на наступны дзень, іх прыхільнікі, тыя хто быў на іх канцэрце і пазнаёміўся з імі ў Нідэрландах, прыехалі за імі ў Бельгію “З першых акордаў, з першых слоў, яны запалілі агеньчык, які ператварыўся ў вялізарнае полымя! Гэта было спалучэння нечага шляхецкага і […]
Сустрэча беларусаў у Кіеве да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага
Сустрэча беларусаў у Кіеве да Дня роднай мовы 21 лютага ў валанцёрскім цэнтры “Сустрэча” у Кіеве адбылася цёплая і натхняльная сустрэча беларусаў Украіны, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. Госці мерапрыемства чыталі вершы, разважалі пра значэнне беларускай мовы ў сучасным свеце і дзяліліся сваімі гісторыямі захавання і развіцця культурнай спадчыны ў эміграцыі. Асабліва кранальным момантам […]
Беларусы Літвы дэкламуюць вершы па-беларуску ў Міжнародны дзень роднай мовы
У Міжнародны дзень роднай мовы беларусы Літвы, якія пакінулі радзіму з-за пераследу рэжымам, дэкламуюць вершы па-беларуску. https://youtu.be/Egp5YCj6XzA?si=ofeBJfM1gyYk4kpF #ДзеньРоднайМовы Беларусы Замежжа | Даслаць навіну Дзень роднай мовы ў Dapamoga. 2025’02’21 У Міжнародны дзень роднай мовы беларусы Літвы, якія пакінулі радзіму з-за пераследу рэжымам, дэкламуюць вершы па-беларуску. Жыве Беларусь! Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу […]
Беларусы Бельгіі адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы літаратурнай імпрэзай
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы Мова — душа народа, векавая памяць многіх пакаленняў, наш галоўны нацыянальны скарб. Жыве мова — жыве народ, жыве памяць продкаў. З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы беларусы Бельгіі правялі літаратурную імпрэзу “Не пакідайце ж мовы роднай…”, гэта была акцыя чытання класікаў разам, пошук новых талентаў, […]
У Вільні 21 лютага правядуць дыктоўку да Дня роднай мовы ў падтрымку палітвязняў
У пятніцу 21 лютага суполка палітвязьняў у Вільні RE:BELarus’ запраше адзначыць Дзень роднай мовы трыдыцыйнай дыктоўкай, згадаўшы тых, хто церпіць катаваньні і памірае за кратамі беларускіх турмаў за тое, што асьмельваюцца там размаўляць па-беларуску! Прыходзьце а 18-й гадзіне ў прастору KROPKA (Savičiaus g. 6), каб напісаць дыктоўку па ўрыўку з Зэкамерона Максіма Знака (папера і […]
У Брусэлі ўшанавалі памяць палітвязня Ігара Ледніка, які памёр у беларускай турме
У Брусэлі ўзгадалі палітвязня Ігара Ледніка, які памёр у беларускай турме20 лютага 2025 г. “Беларусы Бельгіі зладзілі хвіліну маўчання ў гонар памяці праваабаронцы, грамадскага актывіста і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігара Ледніка. У верасні 2022 г. Ігар Леднік быў асуджаны на 3 гады калоніі за “паклёп” на Лукашэнку. У турме ў яго моцна пагоршылася […]
Рэжысёрка Мара Тамковіч прадставіць фільм «ПАД ШЭРЫМ НЕБАМ» у тур па Італіі з 8 па 12 сакавіка
Рэжысёрка Мара Тамковіч зноў вяртаецца ў тур па Італіі З 8 па 12 сакавіка яна прадставіць фільм «ПАД ШЭРЫМ НЕБАМ» + Q&A пасля паказу. 8 САКАВІКА — SUZZARA (Модэна) 17.00 у Cinema Politeama 9 САКАВІКА — SOLIERA (Модэна)20.30 у Nuovo Cinema Teatro Italia 10 САКАВІКА — Варэзэ 21.00 у Cinema Filmstudio90 11 САКАВІКА — […]