Беларусы Замежжа

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Эстонскія ўніверсітэты зноў прымаюць на вучобу студэнтаў з Беларусі

Беларусы Замежжа

​Эстонскія ўніверсітэты зноў прымаюць на вучобу студэнтаў з Беларусі Упаўнаважаны Офіса Святланы Ціханоўскай у Эстоніі Віталь Малчанаў правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Тартускага ўніверсітэта, прадстаўнікі якого пацвердзілі, што ўніверсітэт зноў пачынае прымаць студэнтаў з Беларусі. Таксама на сустрэчы абмяркоўвалі візавыя пытанні і магчымасці для беларускіх студэнтаў, якія хочуць працягваць навучанне. Талінскі ўніверсітэт таксама пацвердзіў, што зняў […]

ЕС уключыў Беларусь у прыярытэты сваёй палітыкі па прасоўванні правоў чалавека на 2023 год

Беларусы Замежжа

ЕС уключыў Беларусь у лік прыярытэтаў сваёй палітыкі па прасоўванні правоў чалавека на 2023 год Гэта вынікае з высноў Рады Еўрапейскага саюза для форумаў ААН па абароне правоў чалавека на гэты год. Вось што аб гэтым гаворыцца ў дакуменце: • ЕС захавае сваю вядучую ролю ў праваабарончых ініцыятывах па Афганістане, Беларусі, Бурундзі, КНДР, Эрытрэі, М’янме […]

Цытаты беларускіх пісьменнікаў пра важнасць роднай мовы і нацыянальнай культуры

Беларусы Замежжа

“Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе,  Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў.”Уладзімір Караткевіч “Я ‒ беларус, мая родная мова ‒ беларуская.”Васіль Быкаў “Без усведамлення, што такое мова ў жыцці народа, што такое нацыянальная культура, нацыянальная гісторыя, у народа не можа быць будучыні.”Ніл Гілевіч “Выціскаючы беларускую мову з школы, мы хілім да растраты вынікаў […]

У Берліне каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі адбылася акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў

Беларусы Замежжа

Учора каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт праект) у Берліне адбылася чарговая акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў, прысвяціўшых сваё жыццё Адраджэнню Вольнай БеларусіАндрэй Хадановіч (нар. 13.02.1973), беларускі паэт, перакладчык, гісторык літаратуры, старшыня Беларускага Пэн-клуба (2009-2013), лаўрэат Прэміі ім. Збігнева Даміняка, уладальнік сярэбранага медаля «Заслужаны дзеяч культуры Gloria Artis», вымушаны зараз жыць у выгнанні, вядзе YouTube-канал […]

Беларусы ў Брусэлі адзначылі Дзень Роднай Мовы і ўшанавалі словы Францішка Багушэвіча

Беларусы Замежжа

Брусэль, Бельгія З Днём Роднай Мовы! Памятайце пра словы Францішка Багушэвіча: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб ня ўмёрлі…» Беларусы сабраліся з гэтай нагоды ў Брусэлі, каб пачытаць свае вершы пра мову і на мове, каб праспяваць песні, каб напісаць лісты палітвязням і каб пабыць разам. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Беларусы Куяўска-Паморскага віншуюць свабодных беларусаў з Днём роднай мовы

Беларусы Замежжа

Беларусы Куяўска-Паморскага ваяводства віншуюць свабодных беларусаў з “Днём Родная мовы” “Наша мова – гэта зброя мацнейшая за танкі і самалёты. Дык давайце ж кожны дзень біць ёю ворагаў свабоднай Беларусі.” Жыве Беларусь!Смерць расейскім акупантам! Беларусы Замежжа | Даслаць навіну

Міжнародны дзень роднай мовы: разважанні пра статус беларускай мовы і яе будучыню

Беларусы Замежжа

Міжнародны дзень роднай мовы “Міжнародны дзень роднай мовы, які штогод адзначаецца 21 лютага, заклікае нас задумацца пра тыя мовы, якімі мы гаворым, а таксама пра тыя, якімі мы не гаворым, і, галоўнае, чаму. У той час як большасць беларусаў добра ўсведамляюць складаны статус сваёй роднай мовы, замежнікі часта ўпускаюць сутнасць праблемы” – паведамляе прадстаўніца Народнай […]

Кацярына Ваданосава правядзе анлайн-дыктоўку ў Дзень роднай мовы 21 лютага

Беларусы Замежжа

Заўтра, у Дзень роднай мовы, Кацярына Ваданосава правядзе анлайн-дыктоўку для ўсіх ахвочых Трансляцыя будзе тут: https://www.youtube.com/@movananovabelastok і распачнецца а 21-й гадзіне па беларускім часе, а 19-й гадзіне па польскім часе, а 20-й гадзіне па ўкраінскім і літоўскім часе, а 22-й гадзіне па грузінскім часе. Калі ж вы знаходзіцеся ў Беластоку, то прысутнічаць на дыктоўцы можна […]

21 лютага ў Варшаве пройдзе арфаграфічны конкурс Беларуская дыктоўка да Дня роднай мовы

Беларусы Замежжа

Ужо ў гэты аўторак 21 лютага на Дзень роднай мовы кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта разам з Беларускім Моладзевым Хабам і Беларускім домам у Варшаве правядзе арфаграфічны конкурс “Беларуская дыктоўка”. Тэкст дыктоўкі прачытае Аліна Коўшык – прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні.21.02.2023, 17:30Варшава, вул. Добра 55, зала 1.110 Прыняць удзел у конкурсе змогуць усе, хто […]

Беларусы і ўкраінцы Латвіі ўшанавалі памяць герояў Нябеснай сотні ў акцыі Анёлы памяці 2023

Беларусы Замежжа

“Анёлы памяці – 2023” У нядзелю, 19 лютага, беларусы і ўкраінцы Латвіі  бралі ўдзел у сусветнай акцыі “Анёлы памяці – 2023”, прысвечанай героям Нябеснай сотні і Усяго Нябеснага ваярства. Каля помніка Т. Шаўчэнкі ў Рызе запалілі знічы, развесілі выразанкі анёлаў пад украінскую песню “Плыве кача”, ўзклалі кветкі і слухалі панахіду. Удзельнікі мерапрыемства  ўшанавалі памяць загінуўшых, […]