Беларусы Масквы падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням! Палітвязні – нашы героі! Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Злобіна Ірына, Падрэз Дзмітрый, Кузіна Таццяна, Цыгановіч Уладзімір, Казлоў Дзмітрый, Пацукевіч Сяргей, Старажэнка Мікіта, Мачынскі Тарас, Брэдзеляў Мікалай, Гунько Рыгор. Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Беларускі пісьменнік Саша Філіпенка ўдзельнічаў у фестывалі “Слова і кнігі” ў Лёвенскім Універсітэце
На фестывалі “Слова і кнігі”, які прайшоў з 26 па 28 красавіка у бібліятэкі Лёвенскага Універсітэта у Бельгіі у дэбатах “Перажыве Еўропа 21 стагоддзя?” прыняў удзел вядомы беларускі пісьменнік Саша Філіпенка, кнігі якога перакладзены на 20 моў. Яго кніга “Чырвоны Крыж” выйшла на нідэрландскай мове. Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Нядзельная акцыя беларусаў у Варшаве: сумесныя ўспаміны і падтрымка Беларусі
Нядзельная акцыя беларусаў Варшавы “Ёсць шмат дат у жыцці беларусаў, калі мы выходзім разам на вуліцу. Гэта і святы, і сумныя даты… Дзень Волі, Дзень Палітвязняў, Дзень Герояў, Чарнобыльскі шлях… Мы выходзім… Каб разам парадавацца, разам узгадаць тое, што было, i абмеркаваць тое, што хвалюе нас, беларусаў. Таму ў гэтую нядзелю, як заўсёды, мы выйшлі […]
Нарвегія ўнёсла 10 млн крон у Міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі беларускіх палітзняволеных
Ствараецца Міжнародны гуманітарны фонд для падтрымкі беларускіх палітзняволеных Першы ўнёсак у фонд у памеры 10 мільёнаў нарвежскіх крон (850 тысяч еўра) робіць Нарвегія. Стварэнне фонду ініцыявала Святлана Ціханоўская, якая зараз знаходзіцца з працоўным візітам у Осла. Пытанні функцыянавання фонду кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета абмеркавала сёння падчас працоўнай сустрэчы з прэм’ер-міністрам Нарвегіі Ёнасам Гарам Стэрэ: 1️⃣ […]
Акцыя ўшанавання Міколы Ермаловіча каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі ў Бэрліне
Каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) у Бэрліне адбылася чарговая акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў: Мікола Ермаловіч (29.04.1921-5.03.2000) – беларускі гісторык, публіцыст, пісьменьнік і паэт. Паводле…
Святлана Ціханоўская і беларусы Вільні ўшанавалі памяць ахвяраў аварыі на ЧАЭС
Святлана Ціханоўская і беларусы Вільні ўшанавалі памяць ахвяраў аварыі на ЧАЭС. 2024’04’26 У чарговую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская ўсклала кветкі да віленскага помніка «Маці Чарнобыля», які знаходзіцца ў парку Сапегаў, дзе па заканчэнні афіцыйнай часткі паразмаўляла з беларусамі Вільні і адказала на пытанні журналістаў. Відэа: YouTube-канал “DAPAMOGA” Беларусы Замежжа […]
Беларуская дыяспара Беластока правяла акцыю пратэста да 38 гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС
26 красавіка- Беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю пратэста з нагоды 38 гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС і СУПРАЦЬ размяшчэння расейскай ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОІ ў Беларусі. Беларусы Беластока памятаюць наступствы жудаснай аварыі на Чарнобыльскай…
Як падтрымаць беларускія арганізацыі ў Літве і Польшчы праз пералічэнне часткі падаткаў да 2 траўня
Як падтрымаць беларускія арганізацыі ў Літве і Польшчы пералічыўшы адсотак з падаткаў? Гайд! Да 2 траўня кожны беларус і беларуска, якія працуюць у Літве і Польшчы мусяць падаць падатковую дэкларацыю і адпаведна заплаціць падаткі за 2023 год. Але падаткі гэта не толькі рэзкае пагаршэнне фінансавага становішча вашага гаманца і «цудоўны» настрой на дзень, АЛЕ і […]
Прасіць перагледзець выключэнне Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў у Каардынацыйную раду
Просьба перагледзець рашэнне аб выключэнні Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў і скарэктаваць правілы рэгістрацыі кандыдатаў Змест звароту Мы, ніжэйпадпісаныя выбаршчыкі, выказваем глыбокае абурэнне і здзіўленне з нагоды выключэння Аліны Коўшык са спісу кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады ад “Еўрапейскага выбару”. Лічым гэта рашэнне несправядлівым і надуманым, грунтуючыся на фармальнай неадпаведнасці імя і прозвішча ў […]
Нацыянальна-дэмакратычная плятформа запрашае на акцыю каля кітайскай амбасады ў Варшаве 26.04.24
Грамадзка-палітычнае аб’яднаньне “Нацыянальна-дэмакратычная плятформа” запрашае ў пятніцу, 26.04.24, 15:00 – 17:00, да прадстаўніцтва кітайскай амбасады, па адрэсе: Bonifraterska 1, 00-203 Warszawa (https://maps.app.goo.gl/uUeYftJUgitmGfFe8) “Заклікаем кітайскія ўлады заняць больш прынцыповую пазыцыю ў адносінах да рэжыму Лукашэнкі, які сваімі дзеяньнямі нясе непасрэдную пагрозу кітайскім інтарэсам, для чаго ПРАПАНАВАЦЬ Лукашэнку вызваліць усіх паліьзьняволеных, з перамяшчэньнем іх у іншыя […]