24 траўня ў тэатральнай кавярні “Balkonas” (Вільня) адбудзецца кватэрнік з цыкла “Шпакоўнік”, ініцыя…

24 траўня ў тэатральнай кавярні “Balkonas” (Вільня) адбудзецца кватэрнік з цыкла “Шпакоўнік”, ініцыяванага актрысай Віленскага старога тэатра Анастасіяй Шпакоўскай

“Шпакоўнік” – гэта серыя музычна-паэтычных сустрэч ва ўтульнай камернай абстаноўцы. Гледачы змогуць пазнаёміцца з творчасцю таленавітых выканаўцаў з Беларусі і іншых краін, атрымаць асалоду ад жывога дыялога і шчырага мастацтва.

Удзельнікамі першага кватэрніка стануць:
Святлана Ярміліна, піяністка, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў

Настасся Хмель, кампазітар, мультыінструменталістка, педагог па вакале, удзельніца гурта “KRIWI”

Вераніка Круглова, спявачка, заснавальніца гурта “KRIWI”, удзельніца праектаў “Народны альбом” і “Я нарадзіўся тут”, двойчы ўдастоеная тытула “Рок-княжна Беларусі”.

Выканаўцы прадставяць аўтарскія песні і падзеляцца сваёй творчасцю, ствараючы непаўторную атмасферу датычнасці і натхнення.

Пачатак: 20:00. Уваход вольны, але патрабуецца рэгістрацыя па спасылцы.

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну