Беларусы Масквы сустрэліся на штотыднёвым ліставанні і падпісалі паштоўкі беларускім палітвязням! Палітвязні – нашы героі! Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні: Бурло Яўген, Махалюк Алена, Забіран Аляксей, Залатароў Мікіта, Зянько Іван, Колас Таццяна, Кунусаў Дзмітрый, Мацкевіч Уладзімір, Асавула Андрэй, Мазоль Сяргей, Сцефановіч Расціслаў. […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Кандыдаты ў Каардынацыйную раду: спіс № 4 «Наша справа» на чале з Розай Турарбекавай
Кандыдаты ў КР: спіс № 4 «Наша справа» Мы працягваем знаёміць вас са спісамі, якія прэтэндуюць на месцы ў Каардынацыйнай радзе. Сёння распавядаем пра спіс № 4 «Наша справа» на чале з палітолагам і даследніцаю, былой выкладчыцай БДУ Розай Турарбекавай. Ці падтрымлівае спіс сілавы сцэнар змены ўлады ў Беларусі, як ставіцца да інтэграцыі Беларусі ў […]
Белсат пачынае знаёміць з кандыдатамі ў Каардынацыйную раду, выбарчы спіс №10 «Хопіць баяцца»
Яны ідуць у Каардынацыйную раду Белсат пачынае знаёміць з кандыдатамі ад усіх франкцыяў на выбары ў КР. Сёння — «Хопіць баяцца» пад нумарам 10. Ці падтрымліваюць яны санкцыі, што думаюць пра сілавы сцэнар змены ўлады і як бачуць далейшыя стасункі Беларусі з Расеяй? На ўсе пытанні адказалі прадстаўнікі франкцыі пад кіраўніцтвам блогеркі Таццяны Мартынавай: Праз […]
У польскім Сенаце адкрылася выстава, прысвечаная Алесю Бяляцкаму
У польскім Сенаце Беларускі Дом адчыніў выставу, прысвечаную Алесю Бяляцкаму “Алесь Бяляцкі наведаў польскі Сенат, калі атрымаў прэмію Амбудсмена, але сёння мы можам з ім сустрэцца толькі такім чынам, што паглядзім выставу і яго здымкі. Бяляцкі быў пазбаўлены волі толькі таму, што хацеў свабоднай і дэмакратычнай Беларусі. Для яго заўсёды найважнейшымі былі правы чалавека, чалавечая […]
Патрэбная валанцерская дапамога на выбарах у Каардынацыйную раду з 25 па 27 мая
Патрэбная валанцерская дапамога на выбарах у Каардынацыйную раду! На сенняшні час гарачыя задачы:1. арганізацыя Вялікай палітычнай канферэнцыі 19 мая, дзе будуць удзельнічаць усе лідары спісаў кандыдатаў;2. мабілізацыйная кампанія і распаўсюд інфармацыі для выбаршчыкаў у сацыяльных сетках;3. арганізацыя сустрэч з беларусамі ў розных гарадах;4. стварэнне off-line выбарчых участкаў і кропак сустрэчы выбаршчыкаў у розных гарадах і […]
Святлана Ціханоўская вітае прысваенне статусу ўцекача Яраславу Новікаву ў Арменіі
Святлана Ціханоўская – аб вызваленні Новікава: «Спадзяюся, справа стане пазітыўным прэцэдэнтам» Напачатку 2024 года Яраслава Новікава затрымалі на мяжы Грузіі з Арменіяй. Рэжым завёў на хлопца крымінальную справу, абвінаваціўшы ва ўхіленні ад службы ў войску і падаў запыт у міждзяржаўны вышук СНД. Яраслава, які з’ехаў з-за пагрозы мабілізацыі, змясцілі ў ізалятар. У той жа час […]
Чытаньні твораў Алексіевіч і Быкава каля амбасады Вольнай Беларусі ў Бэрліне да Дня Перамогі
Каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) у Бэрліне адбыліся чытаньні твораў Сьвятланы Алексіевіч і Васіля Быкава на ваенную тэматыку: 8-га мая – Дзень Перамогі над нямецкім фашызмам.Але мы памятаем злачынны пакт Молатава-Рыбентропа і сумесны ваенны парад вермахта і Чырвонай Арміі 22 верасня 1939 года ў Берасці. Вечная памяць мільёнам нявінных ахвяраў двух злачынных рэжымаў! […]
Праграмы выбарчых суб’ектаў даступныя на сайце і ў дадатку Новай Беларусі
Пачытаць праграмы выбарчых суб’ектаў можна на сайце і ў дадатку Новай Беларусі Каманда арганізатараў выбараў у КР імкнецца зрабіць усе этапы максімальна празрыстымі для выбаршчыкаў. Актуальную інфармацыю аб выбарах у трэці склад Каардынацыйнай рады вы можаце знайсці як на сайце rada.vision, так і на платформах нашых партнёраў — лічбавай платформы Новая Беларусь. Выбары ў КР […]
Беларусы з Беластока віншуюць з маем і жадаюць свабоды закладнікам рэжыму
Час няўмольна ляціць наперад. Вось і надыйшоў самы прыгожы месяц года – май Расцвілі сады, усё вакол квітнее і цешыць вока, сонейка сагравае сваімі цёплымі праменнямі. А вы ў няволі, у засценках за кратамі, закладнікі рэжыма: нязломныя, стойкія і такія родныя… Дарагія нашы беларусы і беларускі, чые Народзіны прыпадаюць на май, жадаем вам вытрымаць і […]
98-гадовая беларуска з Аўстраліі расказвае пра родную мову ў TikTok
98-гадовая беларуска з Аўстраліі пра родную мову TikTok radio_svaboda Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ