Наш адказ рэжыму ў Дзень палітвязняў. У дачыненні да 39 «суддзяў» рэжыму накіраваныя абгрунтаванні ўвядзення санкцый У адрас урада Канады перададзеныя чарговыя санкцыйныя прапановы, падрыхтаваныя з мэтай узмацнення ціску і адказнасці прадстаўнікоў рэжыму за парушэнне нормаў міжнароднага права. Да цяперашняга часу ўрад Канады прыняў 14 санкцыйных пакетаў у дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб рэжыму […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Акцыя ў Беластоку 21 траўня ў падтрымку беларускіх палітзняволеных і памяці Вітольда Ашурка
21 траўня ў скверы Вольнай Беларусі ў Беластоку адбылася акцыя з нагоды Дня Беларускіх палітзняволенных і гадавіны забойства рэжымам лукашэнкі палітзняволеннага Вітольда Ашурка Як слушна было сказана сёння на акцыі, – ў Беларусі ідзе вайна.Ёсць забітыя, закатаваныя, параненыя, ёсць закладнікі, ёсць моцна траўматызаваныя. У гэтай вайне на нашам баку Святло, Праўда, Справядлівасць, Жаданне лепшага для […]
У Клайпедзе прайшоў роварыны прабег і акцыя падтрымкі палітзняволеных
У Клайпедзе адбыўся рораврны прабег і акцыя ў падтрымку палітзняволеных Мы верым, што неўзабаве ўсе беларусы змогуць катацца на роварах, дзе захочуць, асабліва тыя, каму пасля гадоў у нечалавечых умовах беларускіх турмах трэба будзе аднаўляць здароўе! Жыве Беларусь! #палітвязні Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Арт-перфоманс у Форуме імя Нельсана Мандэлы прысвечаны Дню палітвязня ў Беларусі
Сёння у Форуме імя Нельсана Мандэлы адбыўся арт-перфоманс, прысвечаны Дню палітвязня ў Беларусі. У перфомансе бралі ўдзел былыя палітзняволеныя Ася Булыбенка і Віталь Жук. Каля інсталяцыі клеткі, у якой 18 год правёў Нэльсан Мандэла, прайшла чытка лістоў палітзняволеных: Марфы Рабковай, Дзяніса Івашына, Эдуарда Бабарыкі, Паліны Шарэнды-Панасюк і іншых. Перфоманс скончыўся песняй “Чакай” Лявона Вольскага, пад […]
Беларусы Ансі правялі фотавыставу і сустрэчы ў Дзень Салідарнасці з Палітвязнямі
З нагоды Дня Салідарнасці з Палітвязнямі, Беларусы Ансі зладзілі фотавыставу Беларускіх фотажурналістаў ў ліцэі Бодэлер, а таксама правялі сустрэчы са старэйшымі вучнямі, на якіх распавялі пра наш дэмакратычны рух, рэпрэсіі, палітвязняў, дабраахвотнікаў ва Украіне, рэйкавых партызанаў, салідарнасць Беларусаў ды ўзгадалі нашых загінуўшых палітвязняў. Жыве Беларусь! #палітвязні Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
У цэнтры Бруселю прайшла акцыя з нагоды Дня Палітвязняў у Беларусі
У цэнтры Бруселю ўчора прайшла акцыя з нагоды Дня Палітвязняў у Беларусі Беларусы і беларускі распавялі еўрапейскаму грамадству пра тое, што ў Беларусі вялікая колькасць палітвязняў, як парушаюцца іх правы, якія праблемы са здароўем, што няма ніякай інфармацыі пра М. Статкевіча, В. Бабарыку, С. Ціханоўскага, І. Лосіка, М. Калеснікаву і ім не перадаюць лісты і перадачы. […]
Святлана Ціханоўская заклікае не маўчаць і падтрымліваць беларускіх палітвязняў
«Мы – голас беларускіх палітвязняў, і нам нельга маўчаць ні дня»: Святлана Ціханоўская – да дня салідарнасці з палітвязнямі Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень, які адгукаецца болем у сэрцы кожнага з нас. Я не магу проста прамовіць слова «палітвязень» – яго хочацца крычаць ад болю і злосці. Болю, бо такіх зняволеных у краіне сёння як менш […]
Беларуская дыяспара ў Італіі правяла мітынг, прысвечаны Дню палітвязня
Беларуская дыяспара ў Італіі правяла мітынг, прысвечаны Дню палітвязня На мерапрыемстве, арганізаваным Народнай амбасадай Беларусі ў Італіі, таксама прысутнічалі палітычныя дзячы з партый “Fratelli d’Italia”, “Partito democratico”, “Più Europa”, кандыдатка ў Еўрапарламент беларуска Вольга Сурынава. “Разам з нашымі паплечнікамі мы распавялі гісторыі беларускіх палітвязняў і яшчэ раз нагадалі пра нашую барацьбу”, – паведаміла прадстаўніца Народнай […]
Беларусы Бельгіі правялі акцыю ў Бруселі да Дня палітзняволеных у Беларусі
Да Дня палітзняволеных у Беларусі Сёння беларусы Бельгіі, насуперак усім пагрозам рэжыму, выйшлі ў самым сэрцы Еўропы на акцыю, каб нагадаць пра лёс нашых палітычных вязняў і выказаць падтрымку тым, хто знаходзіцца за кратамі адно праз прагу лепшай долі для беларускага народу. Пасля акцыі, ужо традыцыйна, у Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі беларусы Бельгіі напісалі […]
Амбасада вольнай Беларусі ў Бэрліне далучылася да Дня салідарнасці з палітвязьнямі
Амбасада вольнай і дэмакратычнай Беларусі ў Бэрліне (арт-праект) далучылася да Дня салідарнасці з палітвязьнямі Беларусі: Антыбеларускі акупацыйны рэжым сёння катуе, забівае ў турмах і калоніях лепшых прадстаўнікоў нашай Бацькаўшчыны, намагаецца знішчыць усю беларускую эліту. Але як і 200 гадоў таму сёння актуальныя словы беларускага песьняра Яна Чачота (1821): Не трэба журыцца, о краю мой любы,Што […]