А вы ведалі, што Гугл не дазваляе ствараць рэкламу па-беларуску?
На жаль, гэта так. І гэтую сітуацыю варта выправіць.
Падпішыце петыцыю, складзеную беларусамі да карпарацыі Гугл: https://www.change.org/p/google-add-belarusian-language-to-google-ads
Петыцыя заклікае да вырашэньня асноўных двух праблем, зь якімі сутыкаюцца беларускамоўныя карыстальнікі:
1) Google Ads не дазваляе рэкламаваць бізнес на беларускай мове. Больш за тое, нават не дазваляе выкарыстоўваць у рэкламе гіперспасылкі на беларускамоўныя сайты;
2) Вельмі цяжка ці немагчыма прайсьці мадэрацыю ў сэрвісе платнай рэкламы Google Ads для відэа на YouTube з беларускамоўным запісам.
На дадзены момант петыцыю падпісала 33,695 чалавек.
Google company: add Belarusian language to Google Ads!