25 лістапада ў Пінскім катэдральным касцёле адбылося пастырскае спатканне святароў

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква
25 лістапада ў Пінскім катэдральным касцёле адбылося пастырскае спатканне святароў і кансэкраваных асобаў, якія служаць у дыяцэзіі.

Літургію ўзначаліў Біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Разам з ім Найсвяцейшую Эўхарыстыю служыў Дапаможны Біскуп Пінскі Андрэй Зноска, Архімандрыт Лявонцій Тумоўскі, святары, якія служаць у парафіях Пінскай дыяцэзіі.

З прывітальным словам да сабраных на літургіі звярнуўся таксама Архімандрыт Лявонцій Тумоўскі, які прыгадаў вялікую постаць першага Біскупа Пінскай дыяцэзіі Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага і яго служэнне католікам рыма-каталіцкага і грэка-каталіцкага абрадаў.

https://pinskdiocese.by/page418445509.html