Айцец Андрэй Крот абмяркоўвае рэлігійныя матывы ў аповесці Міхася Лынькова «Апошні зверыядавец»

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

У новым выпуску праграмы «Хрысціянства і беларуская літаратура» айцец Андрэй Крот працягвае гаворку пра рэлігійныя матывы ў аповесці Міхася Лынькова «Апошні зверыядавец»

Героі твора, дзеянне якога адбываецца ў невялікім беларускім горадзе ў 20-я гады мінулага стагоддзя, ужываюць словы з хрысціянскай лексікі як лаянку. Маці называе малога Сашку Каведлу «антыхрыставай душой», калі той напрыканцы Вялікага посту крадзе велікодны пірог, а мужа-п’яніцу – ірадам. Рабочыя згадваюць Хрыста і святых нават у мацюках і клянуцца крыжам, пагражаючы расправай, а ў роспачных словах прыбіральшчыцы Нюты падсвядома гучыць зварот да Бога

#ХрысціянстваІЛітаратура #МіхасьЛынькоў #БеларускаяЛітаратура #КаталіцкіКасцёл #духоўнасць #ВатыканскаеРадыё #VaticanNews