Эпізод 47, 2026: Разважанні пра душу, жаданні і заклік апостала Паўла выкупляць час

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

Эпізод 47, 2026. «Еш, пі, весяліся» — але ці гэтага хоча твая душа?

У прыпавесьці пра багацея з Евангельля паводле Лукі (Лк 12:16-21) чалавек, атрымаўшы вялікі ўраджай, вырашае зьнішчыць старыя сьвірны, пабудаваць большыя і нарэшце сказаць сваёй душы: «Еш, пі, весяліся».

Але Ісус паказвае, што чалавек можа памыліцца нават у тым, чаго прагне ягоная ўласная душа.

Ці заўсёды нашыя намеры такія чыстыя, як нам здаецца? Чаму зайздрасьць, пастаянныя кампрамісы і імкненьне мець усё больш не прыносяць сапраўднага супакою? І ці можна запоўніць унутраную пустэчу новай маёмасьцю, дасягненьнямі або яшчэ адным «большым сьвіраном»?

У гэтым эпізодзе разважаем пра тое, што адбываецца з нашай душой у штодзённым жыцьці, і што значыць заклік сьвятога апостала Паўла «выкупляць час». Бо нават тады, калі нам здаецца, што мы амаль нічога ня робім, мы ўсё роўна кожны дзень нешта робім з сваёй душой.

https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-47/