Эпізод 44, 2026. Ад магілаў да жыцьця: Як Ісус вяртае чалавеку свабоду і годнасьць У нядзельным чыт…

Грэка-католікі Беларусі ##Царква #Царква

Эпізод 44, 2026. Ад магілаў да жыцьця: Як Ісус вяртае чалавеку свабоду і годнасьць

У нядзельным чытаньні на 1 лістапада 2026 году з Евангельля паводле Лукі (Лк 8:26-39) мы сустрэнем чалавека, які жыве сярод магілаў, адарваны ад людзей і пазбаўлены спакою. Ён нібыта ўжо належыць сьвету сьмерці, хоць яшчэ жыве. Але сустрэча з Ісусам цалкам зьмяняе ягонае жыцьцё: ён атрымлівае свабоду, вяртаецца да здаровага розуму і зноў можа быць часткай чалавечай супольнасьці.

Гэтая гісторыя нагадвае нам, што няма чалавека, якога Божая любоў ня можа дасягнуць і вызваліць. Ісус вяртае чалавеку ня толькі свабоду, але і годнасьць, а таксама дае яму магчымасьць пачаць жыцьцё наноў.

Напярэдадні беларускага сьвята Дзядоў гэтае Евангельле таксама запрашае нас задумацца пра жыцьцё і сьмерць, пра нашую надзею і пра тое, што сапраўднае жыцьцё знаходзіцца ў Богу.

Песьня: «Сёньняшні дзень» / «Mon chant d’aujourd’hui» ( на словы сьвятой Тэрэзы з Лізьё) – відэа з канцэрту ў Антвэрпане.

https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-44/

Эпізод 2026.44 Ад магілаў да жыцьця: Як Ісус вяртае чалавеку свабоду і годнасьць – Беларуская парафія ў Бельгіі

2026.44 «Малітоўны перапынак» — Ад магілаў да жыцьця (Лк 8:26–39). Як сустрэча з Ісусам вяртае чалавеку свабоду, годнасьць і надзею на новае жыцьцё.