Эпізод 40, 2026. Любіць ворагаў: як захаваць сэрца ў час выпрабаваньня
У сьвятым Евангельлі паводле Лукі Хрыстос заклікае нас любіць ворагаў, рабіць дабро тым, хто нас ненавідзіць, і быць міласэрнымі, як Айцец наш Нябесны.
Гэтыя словы асабліва цяжка пачуць тады, калі зло становіцца не абстрактным, а вельмі асабістым — калі нас крыўдзяць, перасьледуюць або нішчаць тое, што нам дарагое. Ці магчыма любіць ворага і адначасова абараняць сябе, сваіх блізкіх і праўду?
Любоў да ворага не азначае згоды са злом і не патрабуе скласьці рукі перад несправядлівасьцю. Але Хрыстос заклікае нас не дазволіць нянавісьці завалодаць нашым сэрцам. Як абараняць сябе і пры гэтым не страціць чалавечнасьці? Як не дазволіць злу зьмяніць нас саміх?
У гэтым эпізодзе слухаем Евангельле паводле Лукі (Лк 6:31-36) і разважаем над тым, што азначае быць міласэрным у час выпрабаваньня.
А ў канцы разам памолімся малітвай «Ойча наш».
У гэтым выпуску:
– што азначае заклік Хрыста «любіце ворагаў вашых»;
чаму любоў да ворага не азначае пасіўнасьці перад злом;
– як абараняць сябе і блізкіх, не даючы нянавісьці завалодаць сэрцам;
што азначае быць міласэрнымі, як Айцец наш Нябесны;
– як перанесьці словы Евангельля ў нашыя ўласныя выпрабаваньні.
Песьня: Аддаць з любові ўсё / Aimer c’est tout donner ( на словы сьвятой Тэрэзы з Лізьё ). Андрусь Такінданг.
https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-40/
Эпізод 2026.40 Любіць ворагаў: як захаваць сэрца ў час выпрабаваньня – Беларуская парафія ў Бельгіі
Эвангельле пра любоў да ворагаў (Лукі 6.31-36). Як абараніць сябе, але не ўпусьціць нянавісьць у сэрца і не згубіць Хрыста? Слухайце разважаньне на 4 кастрычніка!