У новым выпуску праграмы “Хрысціянства і літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае знаёмства з аповесцю Міхася Лынькова “Міколка-паравоз”.
За што святар-настаўнік пакараў дапытлівага Міколку на ўроку Закона Божага і чаму звычайны роздум хлопчыка пра стварэнне чалавека прывёў да сапраўднай экзэкуцыі? Як бацька Міколкі, які сам не верыў у Бога, ратаваў сыну магчымасць вучыцца і якую параду ён даў хлопчыку, каб пазбегнуць выключэння са школы? Чаму цярплівасць і разважлівасць такія важныя ў рэлігійным выхаванні дзяцей?
Адказы на гэтыя пытанні – у сённяшнім выпуску.