Менск, 17.10.2026. У прысутнасьці Апостальскага Нунуыя ў Беларусі архібіскупа Іньяцыё Чэфаліа і яра…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Менск, 17.10.2026. У прысутнасьці Апостальскага Нунуыя ў Беларусі архібіскупа Іньяцыё Чэфаліа і ярархаў Каталіцкай Царквы ў Беларусі адбыліся ўводзіны ў служэньне новага Апостальскага Адміністратара для грэка-католікаў Беларусі ераманаха Лявонція Тумоўскага. Адначасова ў гэты дзень яму была нададзена годнасьць архімандрыта.

Працяглымі шчырымі авацыямі прысутныя вернікі з усіх грэка-каталіцкіх парафіяў і супольнасьцяў Беларусі і духавенства візантыйскага і лацінскага абрадаў падзякавалі Архімандрыту Сяргею (Гаеку) за ягонае больш за 30-гадовае адданае служэньне ў Грэка-Цаталіцкай Царкве ў Беларусі.