11 кастрычніка Памяць святога Папы Яна XXIII Святы Ян XXIII (Анджэла Джузэпэ Ранкалі; 25 лістапада 1…

Грэка-католікі Беларусі #Царква

11 кастрычніка
Памяць святога Папы Яна XXIII
Святы Ян XXIII (Анджэла Джузэпэ Ранкалі; 25 лістапада 1881 — 3 чэрвеня 1963) — Рымскі Папа з 1958 па 1963 год. Рашэннем Папы Францішка літургічная памяць Яна XXIII адзначаецца не ў дзень яго смерці, як звычайна, а ў гадавіну адкрыцця першай сесіі Другога Ватыканскага сабору — 11 кастрычніка 1962 года.

Менавіта дзякуючы намаганням, натхненню і малітвам Яна XXIII — “добрага Папы”, Папы-дыпламата, Папы-міратворцы, адбыўся Другі Ватыканскі сабор, які зрабіў Каталіцкую Царкву такой, якой яна сёння вядомая ўсяму свету.

Папа Ян XXIII расказваў, што ў ноч перад адкрыццём сабору адчуваў моцнае засмучэнне, спрабаваў загадзя прадугледзець магчымыя цяжкасці, падумаць пра тое, каб не зрабіць нейкай вырашальнай памылкі. У хвілінах засмучэння ён пачаў маліцца і пачуў унутры сябе: “Заспакойся і ідзі спаць, Папа Ян, не ты кіруеш Царквой”…