У перадачы “Хрысціянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае разважаць пра рэлігійныя матывы ў аповесці Міхася Лынькова “Міколка-паравоз”.
Чаму дапытлівы Міколка ўступаў у канфлікты з настаўнікам Закона Божага? Як прымус і пакаранні ўплывалі на яго ўспрыманне веры? І чаму біблійная гісторыя стварэння свету выклікала ў хлопчыка прыступ смеху?
У сённяшнім выпуску гаворка ідзе пра сутыкненне дзіцячай фантазіі і павучанняў праваслаўнага святара, пра непаразуменні паміж Міколкам і настаўнікам, а таксама пра тое, як савецкі пісьменнік паказвае рэлігійнае выхаванне свайго героя.