Разважанне над Евангельлем і псальмам пра Божую падтрымку ў складаныя часы 14 чэрвеня 2026

Грэка-католікі Беларусі #Царква

14 чэрвеня 2026 г, у 3-ю нядзелю пасьля Тройцы, разважаем над Евангельлем ад Мацьвея (Мц 6.22-33) і псальмам 22.
Гэты эпізод — пра Божую падтрымку ў складаныя часы. Сучасны сьвет прадае нам ілюзію поўнага кантролю, і менавіта адсюль, з-за нашых парушаных прыярытэтаў, нараджаецца хранічная трывога. Чалавек часта трапляе ў пастку гіперкантролю і думкі «ўсё залежыць ад мяне». Але Ісус заклікае паглядзець на птушак: яны не трывожацца, аднак дзейнічаюць.

Дзе мяжа паміж здаровай адказнасьцю і разбуральнай трывогай? Як даверыцца Божаму Провіду і дазволіць Госпаду быць нашым Пастырам у самыя складаныя часы.
Разам з грэка-каталіцкім сьвятаром, а. Янам Майсейчыкам, высьвятляем, як навучыцца казаць «я зраблю, што магу» і даверыць сваю будучыню Божаму Провіду.
https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-24/

Эпізод 2026.24 Без трывогі пра заўтрашні дзень: як сказаць «я зраблю, што магу» і даверыцца Богу ў складаныя часы – Беларуская…

Як пераадолець трывогу і даверыцца Богу? Разважанне над Евангеллем ад Мацвея (6:22-33) і 22ім Псальмам. Духоўныя адказы на складаныя пытанні. Слухайце зараз!