
Дасьледчык беларускіх старадрукаў Алесь Суша расказвае пра ўнікальную кнігу – Катэхізіс 1835 г., адзіны вядомы сёньня ў сьвеце экзэмпляр першага выданьня на сучаснай беларускай мове. Гэта зборнік “Хрысьціянскай навукі для сялян, якія размаўляюць на польска-рускай мове”, што быў падрыхтаваны і апублікаваны ў Віленскай каталіцкай дыяцэзіяльнай друкарні. Як адзначае дасьледчык, гэтае выданьне ня бачыў амаль ніхто беларусаў, акрамя вузкага кола навукоўцаў, а павінен ведаць кожны, бо з яго пачалася новая эпоха ў гісторыі сучаснага беларускага кнігадруку.
Алесь Суша выказвае здагадку, што гэтае выданьне магло быць падрыхтавана найперш для ўніятаў, якія напярэдадні скасаваньня Уніі ў 1839 г. пачалі пераходзіць у рыма-каталіцтва, каб захаваць сваю каталіцкую веру. Магчыма, гэтым тлумачыцца наяўнасьць у выданьні асноўных малітваў на польскай мове.
Варта таксама заўважыць, што ў справе аўтарства гэтага беларускага катэхізіса асобу ўніяцкага сьвятара праф. Міхаіла Баброўскага ўсё ж ня варта адкідаць, бо праца пабачыла сьвет раней за скасаваньне Уніі ў 1839 г. і рыхтавалася магчыма нават раней за атрыманую загадзя пад ціскам і пагрозамі Ёсіфа Сямашкі падпіску ад гэтага сьвятара са згодай на пераход у праваслаўе.
https://youtu.be/ylSu7ZT0aDU?si=Q5IAPdY8D4fcLCnX
Сакрэты кніжных рарытэтаў. №18 Забыты беларускі першадрук
Сёння мы пабачым унікальную кнігу – Катэхізіс 1835 г., адзіны вядомы ў свеце экзэмпляр першага выдання на сучаснай беларускай мове. Гэта зборнік “Хрысціянскай навукі для сялян, якія размаўляюць на польска-рускай мове”, што быў падрыхтаваны і апублікаваны…