Айцец Андрэй Крот абмяркоўвае хрысціянскія матывы ў ваенных творах Міхася Лынькова

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У новым выпуску перадачы “Хрысцянства і беларуская літаратура” айцец Андрэй Крот працягвае размову пра хрысціянскія матывы ў ваенных творах Міхася Лынькова.

У 1944 годзе пісьменнік здзейсніў падарожжа па вызваленых гарадах і вёсках Беларусі і Польшчы, наведаў некаторыя вайсковыя часткі. У дарожных нататках ён распавядае пра мужнасць жаўнераў і камандзіраў, што вызвалялі нашую зямлю, пра знішчэнні, якія прынесла вайна: разбураныя храмы, папялішчы, спакутаваныя твары жыхароў.

У нарысах “Шляхамі вайны” Лынькоў апісвае адзін з самых жахлівых сваіх досведаў – наведванне лагера смерці Трасцянец. Сярод рэчаў загінулых, што засталіся маўклівымі сведкамі нацысцкіх злачынстваў, пісьменнік заўважае і малітоўнік.