У нядзелю, 10 траўня 2026 году, запрашаем на новы выпуск падкасту «Малітоўны перапынак». Эпізод 19, Нядзеля сьлепанароджанага: «Я быў сьляпы, а цяпер бачу» (Ян 9.1-38).
«Адно ведаю, што я быў сьляпы, а цяпер бачу» (Ян 9.25). У гэтым выпуску разважаем над гісторыяй чалавека, які атрымаў ня толькі фізічны зрок, але і духоўную яснасьць. Чаму праўда аздароўленага выклікае гнеў у тых, хто лічыць сябе знаўцам закону? Мы абмяркуем, як хрысьціянскае сьведчаньне перамагае страх і чаму вылячэньне сьлепанароджанага — гэта заклік да кожнага з нас адкрыць вочы на прысутнасьць Бога ў нашым штодзённым жыцьці. Хрыстос — Сьвятло свету!
Каментар да Божага слова дае грэка-каталіцкі сьвятар, айцец Ян Майсейчык.
https://www.carkva.be/podcast/episode-2026-19
Эпізод 2026.19 Нядзеля слепанароджанага: «Я быў сляпы, а цяпер бачу» (Яна 9:1-38) – Беларуская парафія ў Бельгіі
Нядзеля слепанароджанага: як сустрэча з Хрыстом дае зрок. Разважаем над Яна 9 пра сілу асабістага сведчання, перамогу над страхам і выхад з цемры да святла.