Папа Леў XIV накіраваў Зварот да Ўсходніх Цэркваў у Рыме 14 мая 2025 года

Грэка-католікі Беларусі #Царква

=== РЫМ, 14 МАЯ 2025 г. – 1 год таму – Папа Леў XIV накіраваў свой Зварот да Ўсходніх Цэркваў. Гэта была першая публічная Прамова Папы (не ўлічваючы той – да Кардыналаў), яшчэ перад Інаўгурацыяй Пантыфікату.
 +++Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!+++Я вітаю вас словамі, якія ў многіх рэгіёнах хрысціянскага Усходу нястомна гучаць у гэты пасхальны час, вызнаючы тым самым сутнасць веры і надзеі. І як цудоўна бачыць вас тут непасрэдна з нагоды Юбілейнага Года Надзеі, для якой Уваскрасенне Ісуса з’яўляецца непарушнай асновай. Сардэчна вітаю у Рыме! Я рады сустрэцца з вамі і прысвяціць вернікам Усходніх Цэркваў адну з першых аўдыенцый майго пантыфікату […]. =Царква мае патрэбу ў вас. Які вялікі ўклад можа даць нам сёння хрысціянскі Усход! Як жа нам неабходна аднавіць пачуццё таямніцы, такое жывое ў вашых літургіях, якія ўключаюць чалавечую асобу ва ўсёй яе цэласнасці, апяваюць прыгажосць збаўлення і выклікаюць здзіўленне перад боскай веліччу, якая ахоплівае чалавечую мізэрнасць! І як важна нанова адкрыць, нават на хрысціянскім Захадзе, значэнне прымату Бога, каштоўнасць містагогіі, няспыннага заступніцтва, пакаяння, посту, плачу над сваімі грахамі і грахамі ўсяго чалавецтва (penthos), такія тыповыя для ўсходняй духоўнасці! Таму надзвычай важна захаваць вашыя традыцыі [..]. Рым, 14 мая 2025 г., Папа Леў XIV. ===На завяршэнне Аўдыенцыі, калі Папа асабіста вітаў кожнага з прысутных іерархаў Усходніх Цэркваў, архімандрыт Сяргей (Гаек) падарыў Папе Льву XIV малы медальён з выявай Росіцкіх Мучанікаў.