Леў XIV падтрымаў экуменічную малітоўную ініцыятыву «Thy Kingdom Come» за мір і адзінства

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У адказ на экуменічную ініцыятыву «Thy Kingdom Come» («Прыйдзі Валадарства Тваё») Леў XIV апублікаваў відэазварот, у якім зьвярнуўся да ўсіх вернікаў. Папа заклікаў хрысьціянаў праз «словы веры і справы міласэрнасьці» прычыніцца да стварэньня новага сьвету, у якім будзе мір і адзінства.

У звароце Сьвяты Айцец указаў на сувязь паміж асабістай духоўнасьцю хрысьціяніна і сацыяльнай адказнасьцю, а таксама нагадаў, што пошук праўды і аздараўленьне «зламанага сьвету» могуць быць пасьпяховымі толькі ў сустрэчы з Богам.

Экуменічная ініцыятыва заключаецца ў тым, што ў перыяд паміж сьвятам Ўзьнясеньня Ісуса Хрыста і Спасланьнем Духа Сьвятога хрысьціяне ва ўсім сьвеце будуць маліцца аб тым, каб як мага больш людзей прыняло хрысьціянскую веру і зьведала перамяняючую моц Духа Сьвятога. Толькі ў Богу чалавецтва знойдзе ўнутраны спакой.

https://www.vaticannews.va/be/papa/news/2026-05/leo-xiv-supported-the-ecumenical-prayer-initiative-for-peace0.html

Леў XIV падтрымаў экуменічную малітоўную ініцыятыву за мір – Vatican News

У адказ на экуменічную ініцыятыву „Thy Kingdom Come“ („Прыйдзі Валадарства Тваё”) Леў XIV апублікаваў відэазварот, у якім звярнуўся да ўсіх вернікаў. …