106 гадоў з дня нараджэння св. Яна Паўла II, Караля Вайтылы, папы Рымскага

Грэка-католікі Беларусі #Царква

106 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ св. ЯНА Паўла II
=18 траўня 1920 года на гэты свет прыйшоў Караль Вайтыла – папа Ян Павел II (1920 – 2005), вялікі святы ХХ і XXI стагоддзяў.
=Кароль нарадзіўся ў польскім мястэчку Вадавіцы. У восем гадоў страціў маму, у 12 гадоў старэйшага брата, а ў 20 гадоў, падчас нацысцкай акупацыі – бацьку. Ён з дзяцінства быў разнастайна таленавітым чалавекам, пісаў вершы і п’есы, граў у тэатры, марыў аб навуковай кар’еры. Ён быў глыбока веруючым і набожным маладым чалавекам, які арганічна і цвёрда даваў сведчанне веры – і нязменна адказваў “не варты” на ўсе прапановы стаць святаром. =Пасля смерці бацькі Караль зразумеў, кім павінен стаць: «Да дваццаці гадоў я страціў усіх, каго любіў. Бог відавочна рыхтаваў мяне да майго шляху» – напіша ён. Драмы жыцця не зламалі а ачысцілі і зрабілі больш мужным пакорлівае сэрца будучага папы рымскага – праз заступніцтва Якога зноў і зноў адбываюцца самыя дзіўныя цуды. (паводле канала: Католики)