У Беларусі грэка-католікі моляцца за памерлых падчас Радаўніцы і пасля яе

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ПЕРЫЯД МАЛІТВЫ ЗА ПАМЕРЛЫХ. =У Беларусі Радаўніца (21 красавіка 2026 г.) і дні (тыдні) пасля яе — гэта час, калі вернікі грэка-католікі моляцца на магілах сваіх блізкіх і тых, хто загінуў падчас генацыду беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэтая духоўная традыцыя працягваецца ў 12-ці перарэгістраваных грэка-каталіцкіх парафіях, а таксама сярод вернікаў 4-х парафій, рэгістрацыя якіх была скасавана. =Гэтая духоўная традыцыя працягваецца ажно да Бацькоўскай Суботы перад Пяцідзесятніцай (Тройцай).